Вы тут

Упершыню падчас выстаўкі «СМІ ў Беларусі» пройдзе Дзень піяру


Упершыню падчас Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі» пройдзе Дзень піяру. Ініцыятыву, якую прапанавалі вядучыя камунікацыйныя агенцтвы краіны, падтрымала Міністэрства інфармацыі.


«Нам здаецца, зварот да гэтай тэмы вельмі важны і своечасовы, бо ўжо ёсць нямалы назапашаны вопыт: 25 гадоў споўнілася сёлета аднаму з першых беларускіх камунікацыйных агенцтваў, 20 гадоў існуе на журфаку БДУ кафедра тэхналогій камунікацыі, — адзначае галоўны рэдактар штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, старшыня Савета заснавальнікаў Інстытута РR Ігар Сакалоў. — Але дагэтуль многія, асабліва ўсходнія партнёры, успрымаюць РR як схаваную рэкламу і блытаюць адно з другім». Між тым, гаворыць адзін з найстарэйшых айчынных піяршчыкаў, акцэнты ў рабоце прэс-службаў і РR-агенцтваў зрушыліся. Калі раней гаворка ішла пра фарміраванне лаяльнасці да пэўнай кампаніі, то цяпер задача — дабіцца ў шырокай аўдыторыі пачуцця датычнасці, а значыць, даверу і ўзаемаразумення. Уласна, тэма выкарыстання РR-тэхналогій як дадатковага канала стасункаў з шырокай аўдыторыяй, у тым ліку праз СМІ, і стане лейтматывам Дня піяру.

Удзельнікаў — а далучыцца да Дня піяру арганізатары прапанавалі шырокаму колу зацікаўленых, у тым ліку РR-спецыялістам, журналістам, прэс-службам дзяржаўных арганізацый і камерцыйных прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў — чакае насычаная праграма канферэнцый, майстар-класаў, прэзентацый тэарэтычных і практычных напрацовак, прафесійных дыскусій за круглым сталом, а таксама крэатыўныя мерапрыемствы ад студэнтаў і выкладчыкаў факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Майстэрства весці дыялог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».