Вы тут

Навацыі Жыллёвага кодэкса


Яго новую рэдакцыю прадставіў членам Савета Рэспублікі міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр ЦЕРАХАЎ.


У дакуменце замацоўваецца структура дзяржаўнага жыллёвага фонду, якая сёння ўяўляе сабой арэнднае жыллё, жыллё сацыяльнага карыстання, інтэрнаты і спецыяльны жыллёвы фонд (гэта дамы-інтэрнаты для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў, дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, манеўраны жылфонд).

— Пры гэтым у дачыненні да арэнднага жылля, якое актыўна развіваецца, прадугледжваецца дзеючы механізм яго выдзялення, — растлумачыў міністр.

Нароўні з забеспячэннем арэндным жыллём законапраектам прадугледжваецца захаванне сацыяльных гарантый неабароненай групе насельніцтва. Навацыяй з'яўляецца замацаванне нормаў аб выдзяленні сацыяльнага жылля не менш за аднапакаёвую кватэру (на сённяшні дзень гэта могуць быць пакоі). Сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян па іх заяве таксама даецца магчымасць пераводу арэнднага жылля ў склад сацыяльнага, калі ёсць падставы не спаганяць плату за пражыванне. Гэта датычыцца адзінокіх непрацуючых пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў баявых дзеянняў, сем'яў, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, малазабяспечаных шматдзетных сем'яў і іншых.

Права на ўключэнне арэнднага фонду ў склад сацыяльнага даецца таксама дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў да дасягнення імі паўналецця. Гэтым правам, дарэчы, можна будзе скарыстацца толькі адзін раз.

Адлічэнні на капрамонт абароняць...

З улікам прадугледжанага заканадаўствам мэтавага выкарыстання грошай без аднясення платы за капітальны рамонт у законапраект уключаны нормы, згодна з якімі спагнанне ў бясспрэчным парадку на сродкі, размешчаныя на спецрахунку райвыканкамаў, не дапускаецца.

— Гэта абумоўлена тым, што па сваёй сутнасці плата за капітальны рамонт — гэта сродкі плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, якія іх унеслі, а не грошы арганізацый або выканкамаў, — растлумачыў Аляксандр Церахаў.

Акрамя таго, у законапраекце адлюстраваны нормы Указа № 535, які замацаваў новую структуру платы за жыллёва-камунальныя паслугі, з улікам нормаў грамадзянскага заканадаўства, што прадугледжвае агульны прынцып удзелу грамадзян і арганізацый ва ўтрыманні маёмасці суразмерна сваёй долі ў праве ўласнасці.

...і захаваюць сацыяльную скіраванасць

Законапраект прадугледжвае магчымасць атрымання раўнацэннага жылля дзяржжылфонду на ўмовах раней заключаных дагавораў найму, калі, напрыклад, грамадзянін атрымаў інваліднасць, звязаную з парушэннем апорна-рухальнага апарата, і па тэхнічных прычынах немагчыма прыстасаваць яго жыллё пад безбар'ернае асяроддзе.

Рамонт жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду прадугледжваецца за кошт сродкаў уласніка маёмасці з адначасовым падзелам зоны адказнасці бакоў (наймадаўца і грамадзяніна). Прадугледжваецца захаванне патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян, якія жывуць у дамах-інтэрнатах і не палепшылі іх за перыяд знаходжання там. А таксама першачарговае выдзяленне інтэрнатаў былым выхаванцам дзіцячых інтэрнатных устаноў.

— Прапанаваныя нормы дазволяць захаваць сацыяльную скіраванасць пры рэалізацыі жыллёвых правоў грамадзян, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і падтрымцы з боку дзяржавы, — падкрэсліў міністр. — Гэтыя, а таксама шэраг іншых не менш важных прапаноў, якія паступілі ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у працэсе дапрацоўкі законапраекта, былі прааналізаваныя дзяржорганамі і ўключаны ў сённяшняе чытанне.

Прагаласаваць па «вайберы»?

Наступны немалаважны блок — кіраванне агульнай маёмасцю сумесных домаўладанняў. Законапраектам прадугледжваецца ўдасканаленне нормаў, якія рэгулююць дзейнасць упаўнаважанай асобы па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, выразна вызначае яго задачы. Упаўнаважаная асоба пачынае выконваць свае абавязкі з даты прыняцця мясцовым выканаўчым і распарадчым органам рашэння аб яе прызначэнні.

Удасканалены таксама парадак прыняцця рашэнняў з улікам кворуму, устанаўлення дыферэнцыраванага падыходу па прыняцці рашэння органамі кіравання таварыства ўласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў у залежнасці ад значнасці рашэнняў.

Таксама даецца магчымасць датэрміновага галасавання і галасавання з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

Па словах міністра, гэта дазволіць ахапіць і ўцягнуць у працэс кіравання агульнай маёмасцю максімальную колькасць уласнікаў, у тым ліку тых, хто адсутнічае з нейкіх прычын у горадзе ці краіне.

Устаноўлены адзіныя патрабаванні для кандыдатаў у старшыні праўлення таварыстваў уласнікаў, арганізацый-забудоўшчыкаў з абавязковым атрыманнем сертыфіката аб праходжанні прафесійнай атэстацыі. Права на вызначэнне парадку праходжання атэстацыі дадзена Савету Міністраў.

— Рэалізацыя палажэнняў законапраекта пры вашым адабрэнні дазволіць на планамернай аснове ўдасканаліць сферу жыллёвых праваадносін, у тым ліку пытанні далейшага развіцця фонду арэнднага жылля, — падкрэсліў Аляксандр Церахаў.

Работа працягнецца

Аляксандр ПАПКОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні:

— Дзеючы Жыллёвы кодэкс быў прыняты ў 2012 годзе. На той момант ён цалкам рэгуляваў адносіны ў жыллёвай сферы, але жыццё не стаіць на месцы, час уносіць свае карэктывы. За апошнія гады Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг указаў па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін: №№ 563, 535 і 240. Нядаўна выдадзена Дырэктыва № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Як бачыце, рашэнні па пытаннях удасканалення заканадаўства ў галіне жыллёвых адносін прымаліся на самым высокім узроўні.

Як адзначыў судакладчык, абноўлены Жыллёвы кодэкс — гэта адзіны дакумент, які сістэматызуе, аб'ядноўвае нарматыўныя акты, прынятыя за апошнія гады ў сферы жыллёвых адносін.

Ён звярнуў увагу калег на тое, што сфера жыллёвых адносін складаная і адчувальная, у ёй захоўваецца маса пытанняў і вырашаюцца яны не так хутка, як хацелася б. Гэта датычыцца капітальнага рамонту, мадэрнізацыі будынкаў старога жылога фонду, аказання якасных жыллёвых паслуг насельніцтву незалежна ад месца пражывання, паляпшэнне жыллёвых умоў тых, хто мае ў гэтым патрэбу, далейшае развіццё рынку арэнднага жылля, павелічэнне аб'ёмаў і выкарыстанне электраэнергіі ў жыллёвым фондзе ў сувязі з увядзеннем Беларускай АЭС.

— Вядома, у галіне шмат пазітыўных навацый, але шмат яшчэ і нявырашаных пытанняў. Сёння мы павінны бачыць шляхі іх вырашэння, перспектыву, таму работа па ўдасканаленні нарматыўнага рэгулявання згаданай сферы павінна быць працягнутая. Пастаянная камісія па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні прапануе дадаткова ўнесці ў пратакол рэкамендацыі Савету Міністраў працягнуць работу па распрацоўцы рашэнняў актуальных праблем у сферы жыллёвых адносін з мэтай удасканалення нарматыўна-прававога рэгулявання ў гэтай сферы, — рэзюмаваў Аляксандр Папкоў.

Члены Савета Рэспублікі пагадзіліся з прапанаванымі новаўвядзеннямі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.