Вы тут

Белінвестбанк перадумаў. Ліміты на зняцце наяўных без камісіі павялічаныя


У Беларусі банкі пачалі ўводзіць абмежаванні на зняцце наяўных без камісіі ў банкаматах. Але з-за рэзанансу Белінвестбанк перагледзеў ліміты ў бок павелічэння. Акрамя таго, банк адмяніў камісію за зняцце наяўных з карткі ў касах.


Фота: pixabay.com

Нагадаем, анансавалася, што з 2 мая без камісіі максімальная сума для зняцця наяўных у банкаматах Белінвестбанка і партнёраў банка будзе складаць 500 рублёў у суткі, а ў месяц - 1500 рублёў. Калі картка адкрыта ў доларах, еўра або расійскіх рублях, то сутачныя ліміты па зняцці наяўных без камісіі ў банкаматах планавалася ўвесці на ўзроўні 200 USD / EUR або 15 000 RUB адпаведна, а месячныя - 600 USD / EUR, 45 000 RUB адпаведна.

Але сёння банк перагледзеў ліміты ў бок павелічэння. Сутачныя ліміты адмянілі, а месячныя паднялі да 5000 рублёў, 2500 даляраў, 2500 еўра і 150 тысяч расійскіх рублёў.

У выпадку перавышэння будзе спаганяцца камісія ў 0,5% ад сумы (мінімум 2 беларускія рублі, 3 долары ці еўра, 200 расійскіх рублёў). Плата будзе спаганяцца ў валюце, у якой адкрыты рахунак.

У Белінвестбанку тлумачылі раней увядзенне лімітаў на зняцце наяўных без камісіі ў сваіх банкаматах і банкаў-партнёраў «развіццём сістэмы безнаяўных плацяжоў, выкарыстаннем сучасных плацежных механізмаў, павелічэннем іх долі ў плацежным абароце краіны».

Планавалася, што з 2 мая будзе ўведзена камісія за зняцце наяўных па картцы ў касах банка - 0,5% ад сумы (мінімум 50 капеек, 1 долар ці еўра, 30 расійскіх рублёў). Але сёння банк прыняў рашэнне не ўводзіць гэтую камісію.

А вось камісію за прагляд балансу ў банкаматах і інфакіёсках, пачынаючы з 4-га раза ў месяц, банк не стаў адмяняць.

З чацвёртага прагляду балансу ў месяц прыйдзецца плаціць. Калі глядзець баланс у прыладах Белінвестбанка, то трэба будзе расстацца з 25 капейкамі, 15 цэнтамі або 10 расійскімі рублямі. Не прыйдзецца плаціць камісію толькі ўладальнікам картак Visa Infinite.

Пры праглядзе балансу ў прыладах іншых банкаў камісія будзе яшчэ вышэй. Да прыкладу, калі гэта будуць банкаматы не банкаў-партнёраў, то камісія складзе 3,25 беларускага рубля, 1,6 долара ці еўра або 100 расійскіх рублёў (за кожны прагляд балансу, пачынаючы з 4-га разы на месяц).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.