Вы тут

Анатоль Рубінаў адзначыў 80-гадовы юбілей


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага і пятага скліканняў Анатоль РУБІНАЎ адзначыў 80-гадовы юбілей.


Перад пачаткам пасяджэння шостай сесіі Савета Рэспублікі шаноўнага юбіляра павіншавалі са значнай датай.

Ад імя Прэзідэнта краіны віншаванне зачытала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля КАЧАНАВА. У віншаванні адзначаецца, што прафесійны шлях Анатоля Рубінава «стаў яркім прыкладам незвычайнай працаздольнасці, самаадданага і бескарыслівага служэння краіне і народу». Прысвяціўшы сваё жыццё навуцы, стварэнню айчыннай школы лазернай фізікі, Анатоль Рубінаў заваяваў міжнароднае прызнанне, займаючы адказныя пасады, зрабіў значны ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці, удасканаленне нацыянальнага заканадаўства, умацаванне інтэграцыйных працэсаў і міжпарламенцкіх сувязяў. «На кожным этапе прафесійнай дзейнасці вы заўсёды былі верным высокім ідэалам, прынцыпам сумленнасці і справядлівасці. Ваша мудрасць, выключная прыстойнасць, адданасць інтарэсам Беларусі заслугоўвае шчырай павагі, з'яўляецца выдатным прыкладам для новых пакаленняў», — гаворыцца ў віншаванні.

Асабіста ад сябе Наталля Качанава дадала, што юбіляр — выдатны навуковец, дзяржаўны дзеяч, проста выдатны чалавек, які ўсе свае намаганні аддае таму, каб наша дзяржава квітнела. «Гэта чалавек, які жыў і жыве праблемамі краіны і яе народа, я шчыра дзякую вам за гэта», — адзначыла яна.

Са свайго боку спікер Савета Рэспублікі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ таксама павіншаваў юбіляра, падкрэсліўшы, што ў парламенце высока цэняць бязмежную адданасць дзяржаве, прыстойнасць і мудрасць Анатоля Рубінава.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: Прысвяціў жыццё служэнню краіне і яе народу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».