Вы тут

Абвешчаны пераможцы конкурсу спартыўных сэлфі


Міжнароднае радыё «Беларусь» і Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года падвялі вынікі конкурсу «Маё прывітанне ІІ Еўрапейскім гульням». У яго межах арганізатары атрымалі каля 170 фотаздымкаў з 26 краін свету, ад Алжыра і Бразіліі да Таджыкістана і Фінляндыі, а спартыўныя сэлфі фіналістаў убачылі і ацанілі больш як 32 тысячы наведвальнікаў сайта rаdіоbеlаrus.bу.


Першае месца і ганаровы дыплом, а таксама запрашальнікі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця міжнароднага спартыўнага форуму і ў дадатак камплект парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай каманды Беларусі атрымае ўдзельнік з Германіі Дзітмар Вольф. Другое месца ў конкурсе заняла слухачка з Расіі Алёна Марчанка, трэцяе — беларус Іван Ліплянскі. Абодва яны таксама атрымаюць запрашальнікі на мерапрыемствы ІІ Еўрапейскіх гульняў і камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі. Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе ў маі.

Улічваючы вялікую цікавасць да конкурсу і мноства атрыманых работ, арганізатары вырашылі ўручыць заахвочвальныя прызы — промапрадукцыю з сімволікай мультыспартыўнага форуму — аўтарам дзесяці работ, што ўвайшлі ў дзясятку найлепшых і набралі больш за ўсё галасоў у інтэрнэт-галасаванні. Сярод прызёраў — удзельнікі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Кітая і Індыі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.