Вы тут

Аб увядзеннi забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў


У сувязі з устанаўленнем чацвёртага класа пажарнай небяспекі ў большасці рэгіёнаў краіны, Міністэрства лясной гаспадаркі ініцыюе ўвядзенне забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. Такія рашэнні прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.


Па стане на 12 гадзін 25 красавіка, забароны на наведванне лясоў ужо ўведзены ў 11 рэгіёнах Гродзенскай вобласці (Гродзенскім, Шчучынскім, Мастоўскім, Дзятлаўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Зэльвенскім, Слонімскім, Навагрудскім, Дзятлаўскім), а таксама ў 7 рэгіёнах Мінскай вобласці (Валожынскім, Мінскім, Уздзенскім, Старадарожскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім).

Увядзенне забароны мае на ўвазе поўную адмову ад наведвання лясоў грамадзянамі (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г.д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага.

У Мінлясгасе адзначылі, што ўвядзенне забароны на наведванне лясоў - часовая мера, скіраваная, перш за ўсё, на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду. У сувязі з гэтым Міністэрства лясной гаспадаркі просіць грамадзян з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася.

Як правіла, меры абмежавальнага характару ўводзяцца пры наступленні чацвёртага класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я – гарачым і сухім, калі адсутнічаюць ападкі, і пажар можа пачацца ад іскры.

З пачатку года ў Беларусі адбылося ўжо 217 лясных пажараў на агульнай плошчы звыш 1000 гектараў. Найбольш крытычная сітуацыя склалася ў лясным фондзе Брэсцкай вобласці: тут зарэгістравана 106 выпадкаў узгаранняў на плошчы звыш 850 гектараў.

Найбольш буйныя пажары зафіксаваныя ў Палескім лясгасе, куды агонь прыйшоў з боку Украіны. Разам з тым, найбольш частай прычынай узнікнення ляснога пажару з'яўляецца чалавечы фактар: спальванне сухой расліннасці і смецця, кінутыя незатушаныя недакуркі і інш.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».