Вы тут

З 1 мая ў Беларусі павышаюцца пенсіі


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, наколькі.


У выніку пераразліку памеры працоўных пенсій павялічацца ў сярэднім на 6,3 працэнта. Мяркуецца, што сярэдні памер працоўных пенсій складзе 411,5 руб. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 418,4 руб.

Пры гэтым памер (працэнт) павелічэння пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў яго стажу працы і велічыні заробку да звароту па пенсію, а таксама ўстаноўленых да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат, адзначаюць спецыялісты.

Таксама спецыялісты Мінпрацы звяртаюць увагу, што надбаўкі, павышэнні і даплаты пры гэтым пераразлічвацца не будуць. Гэтыя выплаты залежаць ад памеру бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Нагадаем, што 23 красавіка Прэзідэнт падпісаў Указ № 156 «Аб павышэнні пенсій», які прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 мая 2019 года.

Святлана Бусько

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Пенсіі будуць пераразлічаны

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».