Вы тут

1,4 трлн долараў у інтэрнеце


Рознічны абарот інтэрнэт-гандлю Кітая працягвае пашырацца.


У 2018 годзе рынак рознічнага інтэрнэт-гандлю ў Кітаі працягнуў пашырацца, а аб’ём рознічных онлайн-продажаў перавысіў адзнаку ў 9 трлн юаняў (каля 1,4 трлн долараў), заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі Кітая Гаа Фэн, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гаа Фэн адзначыў, што пастаяннае павышэнне якасці рознічных тавараў значна спрыяла паляпшэнню спажывання. Згодна з дадзенымі Міністэрства камерцыі, у 2018 годзе мадэль бізнэсу В2С (бізнэс для спажыўца), якая мае перавагі ў якасці і абслугоўванні, была ўжытая ў 62,8% рынка. Гэты паказчык вырас на 4,4% у параўнанні з 2017 годам. Інтэлектуальныя гадзіннікі, аўдыёвізуальныя прадукты і іншыя «разумныя» тавары карысталіся асаблівым попытам сярод спажыўцоў, аб’ём продажаў такіх прылад павялічыўся на больш за 80% у параўнанні з папярэднім годам.

Назіраўся імклівы рост электроннай камерцыі ў вёсках, што актывізавала продаж сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2018 годзе тавараабарот рознічнага інтэрнэт-гандлю ў кітайскіх вёсках дасягнуў 1,37 трлн юаней, што на 30,4% вышэй, чым у 2017 годзе. Аб’ём рознічных продажаў сельскагаспадарчых прадуктаў вырас на 33,8%, склаўшы 230,5 млрд юаняў.

Новыя галіны і фарматы бізнесу электроннай камерцыі, якія ўключаюць у сябе прыкладныя міні-праграмы, кароткія відэаролікі і іншыя, атрымалі бурнае развіццё, што адыграе важную ролю ў раскрыцці патэнцыялу спажывання ў сельскіх раёнах, сярэдніх і малых гарадах Кітая.
Электронны бізнес, які аказвае бытавыя паслугі, хутка развіваўся, утварылася экасфера электроннай камерцыі, якая ахапіла такія вобласці, як хуткая дастаўка ежы, свежых прадуктаў, медыцына, абслугоўванне дома.

Трансмежавая электронная камерцыя выйшла на новы ўзровень, супрацоўніцтва Кітая з краінамі ўздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху» ў электронным гандлі паглыбілася. Згодна мытнай статыстыкі, агульны аб’ём імпарту і экспарту трансгранічнага электроннага гандлю Кітая у 2018 годзе дасягнуў 134,7 млрд юаняў, павялічыўшыся за год на 50%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».