Вы тут

Самая старая карта ў Кітаі


Прадстаўлена ў музеі Ханчжоў.


Самая старая намаляваная карта свету ў Кітаі была выстаўлена ў Мастацкім музеі Чжэцзян у Ханчжоў. Яна стала самым важным экспанатам штогадовай музейнай выставы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Карта была намаляваная італьянскім місіянерам Матэа Рычы і афіцыйным прадстаўніком дынастыі Мін Лі Чжыцзаа. За аснову была ўзятая карта заходняга свету таго часу, але цэнтр карты быў зрушаны з Еўропы на ўсходнюю частку Азіі, што стала першым прыкладам малюнка карты свету Кітаем.

Арыгінальная карта была страчана, а самая каштоўная версія з існуючых каляровых малюнкаў пры двары Мін цяпер знаходзіцца ў музеі Нанкіна. Карта мае даўжыню 3,8 метра і шырыню 1,92 метра. Гэта таксама самая ранняя з існуючых у Кітаі трафарэтных версія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».