Вы тут

Прагноз па землятрусах


Праект на паўднёвым захадзе Кітая адкрыты для ўсяго свету.


Кітай афіцыйна запусціў на паўднёвым захадзе краіны праект прагназавання землятрусаў, які будзе адкрыты для навукоўцаў з усяго свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва сейсмалагічных ўпраўлення Кітая Ван Маньда, асігнаванне 30 млн юаняў (4,43 млн долараў) на набыццё сэнсарнага абсталявання і 18 млн юаняў — на адпаведную дзейнасць было зацверджана Міністэрствам фінансаў.

Па словах чыноўніка, гэта будзе першая ў свеце пляцоўка, якая засяродзіць працу на землятрусах з кантынентальнымі эпіцэнтрамі. Яна ахопіць правінцыі Юньнань і Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. У яе рамках чакаецца стварэнне суперкамп’ютарнай платформы для мадэлявання ўсяго працэсу землятрусу, што павінна палегчыць даследаванні.

Правінцыі Юньнань і Сычуань прывабныя для вялікай колькасці геафізікаў з-за высокай частоты ўзнікнення землятрусаў у гэтай частцы краіны, адзначыла намеснік кіраўніка Кітайскага цэнтра сейсмалагічных сетак Лю Гуйпін. Яна не выключае вяртання ў сувязі з новым праектам шматлікіх міжнародных спецыялістаў, якія валодаюць найноўшымі тэхналогіямі і даследчымі падыходамі, яны дадуць магчымасць у далейшым ўмацаваць навуковую базу для даследаванняў у галіне прагназавання землятрусаў у гэтым рэгіёне. Дадзенымі назіранняў і вынікамі даследаванняў «мы гатовы падзяліцца ў максімальнай ступені», дадаў Ван Маньда.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?