Вы тут

У Мінску пастаўлены рэкорд напісання татальнай дыктоўкі на "выдатна"


Міжнародная адукацыйная акцыя “Татальная дыктоўка” прайшла 13 красавіка па ўсім свеце. Паводле ацэнак арганізатараў, яна сабрала больш за 235 тысяч удзельнікаў з 79 краін. Добраахвотную дыктоўку ў Мінску напісалі 445 чалавек, з іх 104 чалавекі атрымалі "выдатна”. Гэта абсалютны рэкорд за чатырохгадовую гісторыю правядзення дыктоўкі ў беларускай сталіцы.


Мэтай татальнай дыктоўкі з'яўляецца магчымасць праверыць у камфортнай і цікавай форме сваю пісьменнасць і веданне рускай мовы. З кожным годам удзел у праекце становіцца ўсё больш маштабным. Большасць удзельнікаў прыйшлі на акцыю ў гэтым годзе ўпершыню. Татальную дыктоўку ў беларускай сталіцы пісалі на чатырох пляцоўках. Тэксты дыктавалі  акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Суцковер, тэлевядучы, акцёр, спявак Георгій Калдун, доктар філалагічных навук, прафесар, выкладчык школы літаратурнага майстэрства “Добры тэкст” Наталля Блішч і вядучая тэлеканала АНТ Анжаліка Пушнова.

Цырымонія ўзнагароджання выдатнікаў пройдзе 25 красавіка ў 15:00 у мультымедыйнай прэс-цэнтры Sputnik Беларусь (вуліца Камуністычная, д. 86)

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.