Вы тут

Рэпетыцыйнае тэсціраванне абітурыенты могуць здаць да 15 мая


Трэці раўнд рэпетыцыйнага тэсціравання, якое праходзіла на базе вышэйшых навучальных устаноў, завяршаецца ў красавіку. Але да сярэдзіны мая ў абітурыентаў яшчэ будзе магчымасць “адрэпетаваць” будучы экзамен. Праўда, зрабіць гэта можна толькі ў сценах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Для гэтага ім трэба па 30 красавіка зарэгістравацца на сайце інстытута і ўнесці аплату.  


Таксама на сайце РІКВ можна прайсці дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне па ўсіх пятнаццаці  дысцыплінах ЦТ. Дыстанцыйнае тэсціраванне — бясплатнае.  

Хоць на анлайн-тэсціраванне і выносіцца толькі адзін варыянт тэста, але трэніравацца на ім можна столькі разоў, колькі абітурыенту патрэбна. Для набліжэння да рэальных умоў здачы ЦТ падчас выканання тэста можна кіравацца часам, які адводзіцца на пэўны прадмет. Тыя, хто захочуць проста адпрацаваць тэхналогію экзамену, змогуць не абмяжоўваць сябе часавымі рамкамі. Акрамя гэтага, электронны бланк адказу можна будзе раздрукаваць, запоўніць, а пасля занесці ўсе пазіцыі з папяровага носьбіту ў электронную версію.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».