Вы тут

Фестываль лялечных тэатраў адкрываецца ў Віцебску


Абласны фестываль бібліятэчных тэатраў кнігі і лялечных тэатраў "Чароўная рампа" сёння праходзіць у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.


У фестывалі прымаюць удзел восем калектываў з Бешанковіцкага і Полацкага раёнаў, Лепеля, Сянно, Оршы, Віцебска і Талачына - усяго больш за 50 чалавек. Удзельнікі пакажуць спектаклі як паводле матываў народных казак, так і паводле аўтарскіх твораў Сяргея Міхалкова, Алесі Емяльянавай, Генадзя Аўласенкі і Раісы Баравіковай. "У акцёрскім складзе не толькі работнікі бібліятэк Віцебскай вобласці, але і дзеці. Адзін з калектываў мае званне народнага, - сказалі ў бібліятэцы. - Мэта фестывалю - садзейнічаць пашырэнню чытацкай аўдыторыі, папулярызаваць кнігу сярод людзей розных узростаў".

У бібліятэцы таксама адкрыюць выставу творчых работ навучэнцаў гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выкладчыкі Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў правядуць майстар-класы па грыме і сцэнічнай мове. Для наведвальнікаў прадставяць калекцыю інтэр'ернай лялькі.

Па выніках конкурсу журы ўручыць дыпломы і прызы, вызначыць уладальніка Гран-пры і пераможцаў у некалькіх намінацыях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.