Вы тут

На Марсе адбыўся землятрус


Французскі сейсмометр ўпершыню ў гісторыі зафіксаваў землятрус на Марсе, паведамляе БелТА са спасылкай на Reuters.


tlgrm.ru

Сейсмометр, дастаўлены касмічным апаратам InSight, знаходзіцца на паверхні Марса ўжо пяць месяцаў, аднак да гэтага яму не ўдавалася выявіць землятрусаў на планеце. Толькі 6 красавіка апарат зафіксаваў падземныя штуршкі магнітудай 2,5.

"Гэта падзея афіцыйна адкрывае новую вобласць - сейсмалогію Марса", - заявіў галоўны даследчык праекта InSight Брус Банерт. Па словах навукоўцаў, у сакавіку і красавіку InSight змог улавіць яшчэ тры сігналы сейсмічнай актыўнасці. Аднак іх магнітуда была настолькі нізкая, што поўнай упэўненасці ў тым, ці з'яўляюцца яны землятрусамі, пакуль няма.

У сейсмічным плане Марс надзвычай спакойны у параўнанні з Зямлёй. У адрозненне ад нашай планеты у Марса няма тэктанічных пліт. Землятрусы на чырвонай планеце могуць быць выкліканыя працэсам астуджэння і сціску, які можа станавіцца досыць моцным, каб разбурыць марсіянскую кару.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?