Вы тут

Хто мае права на льготную пасадку бульбы?


Добры дзень. Звяртаюся да вас упершыню. Я інвалід першай групы з дзяцінства, пражываю ў сельскай мясцовасці. Ці маю я права на льготную пасадку бульбы ў калгасе? Звяртаўся туды, але мне адмовілі. Чаму?

Віталь Віктаравіч Сянюта, вёска Мядзведка Карэліцкага раёна.


Фота: pixabay.com

Нягледзячы на тое, што ў газету, як напісаў сам заяўнік, ён звяртаецца ўпершыню, на месцы аб згаданай праблеме ведаюць добра, паколькі ўзнікала яна значна раней.

Калі коратка, льготы, пра якую згадвае вясковец, для яго няма. І пра гэта і сам мужчына, і яго маці ведаюць, паколькі неабходныя тлумачэнні ім даваліся неаднаразова. Гэта нам пацвердзілі ў «калгасе» — камунальным сельскагаспадарчым вытворчым унітарным прадпрыемстве «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Згодна з яго калектыўным дагаворам, на выдзяленне сотак, пасадку, догляд і ўборку бульбы па льготных цэнах могуць прэтэндаваць дзейныя работнікі і ветэраны прадпрыемства, у тым ліку і тыя, хто пайшоў на пенсію з прычыны інваліднасці. Ні да адной з названых катэгорый заяўнік і яго маці не адносяцца.

Не, участак ахвотныя могуць атрымаць без праблем. Праўда, усе работы на ім давядзецца аплачваць у звычайным парадку. Але, як бачна з ліста (і нам тое зноў жа пацвердзілі на прадпрыемстве), справа ўласна не ў сотках, а ў ільгоце. Якой, паўторымся, няма.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Карэліцкага райвыканкама нам дадалі, што заяўніку раз на год выдзяляецца матэрыяльная дапамога з Фонду сацыяльнай абароны. Нейкім чынам дапамагчы вяскоўцам з ільготнай пасадкай бульбы на сотках «Птушкафабрыкі «Чырвонаармейскай» тут не маюць ні магчымасці, ні законнага права. Адначасова нам заўважылі, што сям'я заяўнікаў мае свой прысядзібны ўчастак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Льготы на пасадку бульбы няма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».