На наступным тыдні ў Маскве адбудзецца фінал «Кніжкінага тыдня» з удзелам дзіцячых пісьменнікаў Расіі і краін СНД. У вялікай акцыі, якая ўжо стала міжнароднай, возьме ўдзел і аўтарка з Беларусі.
«Кніжкін тыдзень» — падзея, што не абмяжоўваецца адрэзкам у тыдзень. Яна больш значная і па часе, і па маштабах гучання дзіцячай кнігі, сіле прыцягнення да яе многіх аматараў чытання.
Арганізатары такой незвычайнай дзеі — кнігагандлёвыя прадпрыемствы Расіі. Акцыя ахапіла Санкт-Пецярбург, Разань, Валгаград, Чалябінск. Да яе далучыліся Баку, Алматы, Мінск.
У межах «Кніжкінага тыдня» арганізатары прапануюць розныя магчымасці сустрэцца з багатым светам дзіцячай літаратуры. Ладзяцца віктарыны, літаратурныя гульні, майстар-класы. Галоўная ж падзея — фінал «Кніжкінага тыдня» — пройдзе ў Маскоўскім доме кнігі на Арбаце. Назавуць самую прадаваную кнігу і самае папулярнае выдавецтва.
Беларусь на фінале «Кніжкінага тыдня» ў Маскве прадставіць дзіцячая пісьменніца Алена Стэльмах. Яна сустрэнецца з маленькімі чытачамі ў Доме педагагічнай кнігі, школе № 1233, Політэхнічным каледжы імя М. М. Гадавікова.
«Праз кнігу шукаем мы сяброў», — так гучыць дэвіз праекта, які ажыццяўляе Алена Стэльмах разам са сваімі дочкамі і ўнучкамі. Трэба спадзявацца, што падчас маскоўскіх сустрэч так і будзе: у беларускай кнігі сапраўды пашырыцца кола сяброў.
Марыя ЛІПЕНЬ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.