Вы тут

Краіны СНД зацікаўлены, каб Украіна паўнацэнна ўдзельнічала ў Садружнасці


Краіны СНД зацікаўлены, каб Украіна паўнацэнна ўдзельнічала ў Садружнасці, заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік Расіі пры статутных і іншых органах Садружнасці Андрэй Грозаў перад пасяджэннем экспертнай групы па актуалізацыі палажэнняў Канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Выканаўчым камітэце СНД у Мінску, перадае БЕЛТА.


"Дзяржавы СНД, і гэта неаднаразова пацвярджалася ў тым ліку на вышэйшым узроўні, зацікаўлены ў тым, каб Украіна паўнацэнна ўдзельнічала ў шматбаковым супрацоўніцтве ў рамках Садружнасці", - сказаў Андрэй Грозаў.

Паводле яго слоў, пазіцыя ўкраінскага боку адносна далейшага ўдзелу ў Садружнасці пакуль не вядома. "Гэтыя пытанні лепш адрасаваць нашым украінскім партнёрам - ці гатовы ўкраінскі бок вярнуцца да ўзаемадзеяння ў рамках СНД. Пакуль мы чуем толькі адны заявы. Паглядзім, як будзе дзейнічаць новая адміністрацыя ўкраінскага прэзідэнта і новага ўрада", - адзначыў пастаянны прадстаўнік Расіі.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне прайшоў 21 красавіка. Перамогу атрымаў Уладзімір Зяленскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».