Вы тут

У Балгарыі забойцу журналісткі прысудзілі да 30 гадоў турмы


Акруговы суд балгарскага горада Руса вынес прысуд па справе аб гібелі вядучай тэлеканала TVN Вікторыі Марынавай, піша meduza.io.


Абвінавачаны - 21-гадовы хлопец - быў прызнаны вінаватым у згвалтаванні і забойстве журналісткі і прысуджаны да 30 гадоў пазбаўлення волі.

Падсудны пайшоў на здзелку са следствам і цалкам прызнаў сваю віну, што дазволіла яму пазбегнуць пажыццёвага зняволення.

  • Вікторыя Марынава была забітая ў кастрычніку 2018 года. Падазраваны ў забойстве быў затрыманы праз пяць дзён у Германіі. У ходзе следства было ўстаноўлена, што забойства не звязана з прафесійнай дзейнасцю Марынавай.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.