Вы тут

Выязныя прыёмы працягваюцца


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваныя на 23—26 красавіка, паведамляе БелТА.


Так, 23 красавіка памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь ВОЎК у 10.00 пачне прыём у Дубровенскім райвыканкаме. Таксама ў 10.00 прыём грамадзян у Любанскім райвыканкаме пачне памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар ЯЎСЕЕЎ.

24 красавіка з 9.00 у Мінскім гарвыканкаме грамадзян будзе прымаць памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталь ПРЫМА. У 11.00 начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ сустрэнецца з грамадзянамі ў Рагачоўскім райвыканкаме. У 14.00 начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Дзмітрый БАРАБАНАЎ пачне прыём у адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.

25 красавіка начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Андрэй МАЦЕЛЬСКІ з 10.00 будзе прымаць грамадзян у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска.

26 красавіка з 15.00 у Карэліцкім райвыканкаме будзе працаваць Ігар СЯКРЭТА, начальнік упраўлення знешняй палітыкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.