Вы тут

Старшыня Магілёўскага райвыканкама Дуцько: Гэтае Пасланне ўсе чакалі


— Гэтага Паслання ўсе чакалі, я, напрыклад, яго двойчы праслухаў. Правільна ўсё было сказана. У прыватнасці, калі размова ішла пра сельскую гаспадарку, вельмі справядліва было ўказана на нядобрасумленных фермераў, якія зямлю бяруць, а вытворчасцю не займаюцца. І сярод іх, на жаль, не заўсёды ёсць гаспадары. Раней само слова «фермер» было сінонімам якасці, але ж гэта не заўсёды адпавядала рэчаіснасці. На планёрцы ў райвыканкаме мы прамову Прэзідэнта абмеркавалі, зверылі з ёй свой алгарытм дзеяння. Відаць, што Прэзідэнт, перад тым як выйсці на трыбуну, усё ўважліва абдумаў і ўзважыў. Вельмі дакладна пастаўлены задачы, прычым па любым кірунку. Іх проста неабходна выконваць, не трэба нічога выдумляць. Сёння ўсюды павінен быць добры гаспадар — і на прадпрыемстве, і на зямлі. Усё залежыць ад кіраўніка. Якія б фінансавыя патокі ні ўліваліся ў вытворчасць або сельскую гаспадарку, калі няма кіраўніка, нічога не атрымаецца. Падобныя выступленні я заўсёды выразаю з газеты і падшываю, каб час ад часу звяраць па іх свае дзеянні.

Падрыхтавала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.