Вы тут

Школьнік з Магілёва Уладзімір Грабараў перамог у конкурсе сачыненняў


Беларускі маладзёжны конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру прайшоў сёлета ўжо дваццаць трэці раз. Праводзіцца ён сярод школьнікаў. У фінал выйшлі сем пасланняў, прысвечаных тэме свайго героя. Прапанаваў яе па традыцыі Сусветны паштовы саюз. На гэты раз у Швейцарыю адправіцца вучань магілёўскай сярэдняй школы № 18 Уладзімір Грабараў. У журы, якое ацэньвала творы, быў запрошаны і карэспандэнт «Звязды».


Сем работ да таго перамаглі ў кожнай з абласцей і ў Мінску. Школьнікі пісалі пра Ніка Вуйчыча, касманаўта Аляксея Лявонава, музыканта Кевіна Дэйла... Але больш за ўсіх членаў журы крануў аповед пра Мішу Мароза, вучня Аршанскага педагагічнага вучылішча. Недзе ў канцы 1970-х гадоў ён працаваў у калгасе разам з іншымі хлопцамі. Дапамагаў убіраць бульбу. І вось на транспарцёр камбайна трапіў іржавы снарад. Міша хуценька зняў яго з ленты і панёс у бок рва, каб выкінуць. Але адбыўся выбух. Міша загінуў на месцы, але выратаваў сваіх сяброў.

Неўзабаве сачыненне будзе перакладзена на англійскую мову і адпраўлена ў Берн, каб пазмагацца за вікторыю. Аўтары шасці астатніх работ атрымаюць памятныя падарункі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Пішыце лісты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?