Вы тут

У Смалявічах устаноўлены помнік святому Валянціну


Бронзавая скульптура ўладкаваная на ўзвышэнні ў скверы каля касцёла з аднайменнай назвай і ўяўляе сабой фігуру, якая быццам бласлаўляе вернікаў і закаханых.


Вакол кампазіцыі добраўпарадкаваная тэрыторыя, устаноўлены лаўкі, разбіты кветнікі, высаджаны дэкаратыўныя кусты. Гэты сквер даўно стаў любімым месцам адпачынку мясцовай моладзі, сюды прыходзяць маладажоны, тыя, хто хоча пабрацца шлюбам, каб папрасіць у святога сямейнага дабрабыту, згоды і міру. Асабліва шмат турыстаў і гасцей каля помніка чатырнаццатага лютага падчас Дня святога Валянціна. Яны прыязджаюць не толькі з Мінска, але і з усёй краіны.

Скульптура ўстаноўлена на сродкі вернікаў прыхода святога Валянціна. Аўтар яе — скульптар Яраслаў Філіповіч, які зрабіў акцэнт на твар і рукі святога, стварыў вобраз чыстага і адухоўленага чалавека.

— Прыходзячы ў сквер, закаханыя пары, перш за ўсё вітаюцца з заступнікам, паціскаюць яму руку, просяць паслаць ім доўгае і шчаслівае жыццё, паслухмяных дзетак, — кажа адна з прыхаджанак.

Помнік святому Валянціну ў Смалявічах — практычна адзіны ў краінах СНД. А вось помнікаў закаханым у рэспубліках былога Савецкага Саюза нямала. Такія давялося пабачыць у Адэсе, Харкаве, Санкт-Пецярбургу.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: Помнік святому Валянціну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».