Вы тут

Раім схадзіць


«Дзень кнігі», фестываль рамеснікаў, лекцыя пра беларускую літаратурную багему 1930-х і фільм пра Нішто – афіша «Звязды» з 22 па 28 красавіка.


«Дзень кнігі»

Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7А

Калі: 23 красавіка ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

У дзень, калі, паводле не да канца спраўджанай легенды, пакінулі свет Уільям Шэкспір і Мігель дэ Сервантэс, а міжнародная пісьменніцкая супольнасць адзначае Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, Беларускі ПЭН-цэнтр і Перакладчыцкая Майстэрня запрашаюць на літаратурную вечарыну “ДЗЕНЬ КНІГІ”. 

Паэты, празаікі, перакладчыкі-паэты і перакладчыкі-празаікі прадставяць па адной важнай у сваёй творчасці кнізе, раскажуць пра гісторыю яе стварэння/перакладання, падзеляцца загадкамі і выклікамі, з якімі сутыкнуліся і якім урэшце далі (або так і не далі) рады, прачытаюць найцікавейшыя фрагменты з яе.  Удзел бяруць: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Уладзімір Лянкевіч, Наталля Паваляева, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Марына Шода, Ганна Янкута. 

У межах вечарыны будуць прадстаўленыя паэтычныя зборнікі Уільяма Блэйка, Эрлінга Кітэльсена, Уладзіміра Маякоўскага, Эдыты Сёдэргран і Уолта Уітмэна з серыі “Паэты планеты”, а таксама зборнік дэтэктыўных апавяданняў пра Старажытны Кітай знакамітага Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”; раман букераўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук “Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых”, што колькі дзён таму зноў вывеў пісьменніцу ў шорт-ліст Букера; дзіцячая кніга Ульфа Старка і Лінды Бундэстам “Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас”.


Шмуэль Барзілай

Дзе: Культ. цэнтр Корпус, пр-т Машэрава, 9, пам. 8

Калі 24 красавіка ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

24 красавіка пасольства Аўстрыі запрашае на вечар культурнай памяці і разнастайнасці ў культурны цэнтр «Корпус». Паміж Беларуссю і Аўстрыяй існуюць разнастайныя сувязі. Адной з іх з'яўляецца ўзбагачае і трагічная гісторыя нашых яўрэйскіх суграмадзян. 

Галоўны кантар Вены Шмуэль Барзілай & сябры на адзін вечар вяртаюць вялікую культуру ідышскіх песень. Тэнар Шмуэль Барзілай нарадзіўся ў Ерусаліме, у сям'і вядомага Кантара. Ён з'яўляецца выпускніком Інстытута музыкі і канторального спеваў ў Тэль-Авіве і Венскага універсітэта. Яго рэпертуар уключае ў сябе як духоўную музыку, так і тонкае, гумарыстычнае, часам іранічнае, а часам трагічнае мастацтва песні на ідышы, якое, як нішто іншае, прымушае аўдыторыю смяяцца і плакаць адначасова. Шмуэль Барзілай быў госцем вядучых канцэртных залаў свету і выступаў з вядомымі ў Еўропе аркестрамі. Штогод ён здзяйсняе еўрапейскае турнэ ў суправаджэнні хору Вялікай сінагогі Іерусаліма.


Фестываль рамеснікаў «Рамяство маё»

Фота: yandex.by/collections/user/julia-gotessa

Дзе: Дрымлэнд, вул. Арлоўская, 80

Калі: 27, 28 красавіка з 13.00

Колькі каштуе: ад 3 да 5 рублёў

На працягу двух дзён будзе працаваць вялікі фудкорт, шоў праграма, майстры handmade, інтэрактыўныя пляцоўкі, усё гэта і многае іншае прыйдзецца па густу гасцям усіх узростаў. Цвіком праграмы стане лакацыя з велікоднымі майстар-класамі для ўсіх узростаў, дзе кожны абсалютна бясплатна зможа паспрабаваць сябе ў розных напрамках і прагаласаваць за ўпадабаны майстар-клас.

Дзённая частка свята прадугледжвае дзіцяча-сямейныя забавы: тэрыторыя парку ператворыцца ў велізарную забаўляльную пляцоўку, дзе на галоўнай сцэне выступяць вакальныя і харэаграфічныя калектывы, а на тэрыторыі парку з'явяцца інтэрактыўныя пляцоўкі з аніматарамі, лакацыі з дваровымі і відэагульнямі. Таксама госці свята змогуць набыць аўтарскія працы майстроў handmade, пракаціцца на горцы «слайд», прайсці паласу перашкод вяровачнага гарадка, наведаць неверагодны «Дом-пярэкрут» і «Люстраны Лабірынт».

Вечарам танцпол на галоўнай сцэне разгайдаюць запальныя кавер-бэнды з жывым гукам! А калі сцямнее запрацуе кінатэатр пад адкрытым небам. У кожны фестывальны дзень будзе паказана па адным фільме, які выберуць самі госці шляхам галасавання.


Інтэрактыўная лекцыя для бацькоў «Крызіс або цяжкі характар»

Дзе: Цэнтр паспяховых адносін, вул. Леніна, 27, офіс 129

Калі: 26 красавіка ў 19:00

Колькі каштуе: 10 рублёў

Калі паводзіны дзіцяці рэзка мяняюцца і ён пачынае паводзіць сябе дзіўна, неадэкватна або проста не так, як звычайна, без якіх-небудзь бачных на тое прычын, многія бацькі ці губляюцца, ці злуюцца на дзіця, або абясцэньваюць сябе як аднаго з бацькоў ( «Што я раблю не так?», «Чаго яму не хапае, бо я так стараюся?», «Чаму ён так сябе паводзіць?»). Узнікае шмат пытанняў, трывогі і неразумення, што з маім дзіцем, крызіс гэта ці цяжкі характар? З дзіцем становіцца складана размаўляць, цяжка дамовіцца. Каб разабрацца з гэтымі цяжкасцямі, лепш разумець, што адбываецца з дзіцем, выбудоўваць гарманічныя адносіны з ім і з сабой важна ведаць пра ўзроставыя асаблівасці свайго дзіцяці.

На лекцыі мы пагаворым:

• Якія ўзроставыя крызісы перажываюць дзеці ад 0 да 7 гадоў?
• У чым сэнс і прызначэнне крызісаў? Чаму без іх нельга?
• Якія спосабы зносін з дзіцем «у крызісе» эфектыўныя?
• Што рабіць з бацькоўскай злосцю: як дапамагчы сабе перажыць крызісны перыяд дзіцяці?
• І як зразумець, што узроставы крызіс скончыўся?

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефонах: +375 29 33 890 33; +375 33 664 23 28


Мерапрыемствы ў рамках выставы «Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч»

 Дзе: НЦСИ, вул. Някрасава, 3

Калі: 24 - 26 красавіка

Колькі каштуе: па квітках на экспазіцыю

24 красавіка ў 19.00 – Сустрэча з куратарам «Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч». У рамках сустрэчы можна будзе даведацца пра гісторыю і перспектывы развіцця праекта, яго мэты, задачы і знаходкі, а таксама абмеркаваць пытанні, якія цікавяць. «Я Моне Я Шышкін Я Малевіч» - ужо праект з гісторыяй, пры гэтым яго адначасова любяць і асуджаюць, а ён стабільна працягвае быць самай наведвальнай выставай беларускага мастацтва. На сустрэчы мы спадзяемся пачуць канструктыўныя «за» і «супраць», прааналізаваць памылкі і заслугі праекта.

25 красавіка ў 18.30 – «Мастацтва ў масы» або масы ў мастацтва? Рэвалюцыя і першыя «сапраўдныя» і «правільныя» мастацкія аб'яднанні. Што такое Пралеткульт, АХР, Уновіс, ЗНУІ і пры чым тут Астап Бэндэр. Як рэвалюцыйны час пераменаў паўплываў на народную мастацкую свядомасць і як «народнае» стала ўсенародным. Чаму было важна сфарміраваць новую пралетарскую культуру ці чаму пралетарская культура павінна была стаць трэцяй сілай пасля партыі і прафесійных саюзаў. З'яўленне двух тыпаў культуры – рэалізм і авангард – пры ўсёй умоўнасці такога дзялення. Чытае Кацярына Рускевіч, Магістр «Філасофская антрапалогія» ВШЭУ, спецыяліст па савецкім манументальным жывапісе

26 красавіка ў 17.00 – Тэма ў творчасці мастака. Чарнобыль. Расказвае Федарэнка Святаслаў Мікалаевіч, член Саюза мастакоў, Дыпламант міністэрства абароны, Лаўрэат па выхаванні таленавітай моладзі. На сустрэчы размова пойдзе аб актуальнасці тэмы ў творчасці мастака, адказнасці мастака перад сабой, гледачом і гісторыяй, даследчым складнікам і трактоўцы абранай тэматыкі. Сустрэча прымеркаваная да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС – адной з асноўных тэм у творчасці Федарэнка С.М. Як мастак трактуе тэму і чаму яна працягвае быць актуальнай? Як мастак даследуе дадзеную тэматыку? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні на сустрэчы з удзельнікам выставы «Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч» Федарэнка С.М.


Лекцыя Віктара Жыбуля "ТАВІЗ літаратурная багема 1930-х гг."

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: 25 красавіка ў 17:00

Колькі каштуе: бясплатна

На пачатку 1930-х гадоў у Беларусі практычна завяршаецца “ўладкаванне” літаратурнага працэсу як ідэалагічна правільна скіраванай часткі сістэмы. У гэты час багемным выклікам літаратурнаму афіцыёзу, непадкантрольным партыйным ідэолагам і цэнзарам, узнікае ТАВІЗ – нефармальная творчая група літаратараў. У розныя часы ў яе ўваходзілі Змітрок Астапенка, Міхась Багун, Юрка Віцьбіч, Сяргей Дарожны, Алесь Дудар, Алесь Звонак, Васіль Каваль, Тодар Кляшторны, Максім Лужанін, Валеры Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Юлі Таўбін, Уладзімір Хадыка.

Дзе тавізаўцы ладзілі пасяджэнні сваёй суполкі, пра што яны пісалі і марылі, як склаліся іх лёсы, раскажа вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паэт Віктар Жыбуль – лаўрэат літаратурнай прэміі “Празрысты Эол” (2018) за даследаванне дзейнасці ТАВІЗу.


Пахвала нічому

Дзе: SilverScreen ў ТРЦ Галілеа, вул. Бабруйская, 6

Калі: 22 - 24 красавіка

Колькі каштуе: 9 рублёў

Магчыма, Нішто — не вельмі шматабяцальнае імя, затое гэта даволі прадпрымальны персанаж. Ён стаміўся з-за таго, што яго не разумеюць, уцёк з дому, пусціўся ў падарожжа праз восем горных хрыбтоў, восем мораў і завітаў у госці да нас. Па дарозе ён каментаваў усё, што бачыў, назіраў за жыццём і смерцю, палітыкай, адносінамі паміж мужынамі і жанчынамі, думаў пра сэнс жыцця і нарэшце выклаў усё простым вершам.

Рэжысёр Барыс Міціч працаваў над стужкай напряцягу 8 гадоў з 62 аператарамі з 70 краін свету. Падчас працы над гэтай тэмай, было даследавана больш за 20 000 старонак літаратуры. Стужка была прадстаўлена больш чым на 60 сусветных кінафестывалях, у тым ліку на IDFA, Moscow FF, DocPoint, ZagrebDox, Locarno FF і CPH:DOX.

Вершаваную дакументальную пародзію, дзе Нішто спрабуе адстаяць сваё існаванне, дапоўнілі голас Ігі Попа, музыка Паскаля Камеладаі The Tiger Lillies. Субтытры ў вершаванай форме пераклаў Альгерд Бахарэвіч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.