Вы тут

Выбухі на Шры-Ланцы: не менш за 50 чалавек загінулі


Не менш за 50 чалавек загінулі і больш за 200 чалавек атрымалі раненні з-за выбухаў у цэрквах і гасцініцах Шры-Ланкі ў дзень, калі каталікі па ўсім свеце адзначаюць свята Вялікадня, паведамляе ВВС.


Паведамляецца сама меней пра шэсць выбухаў у цэрквах у Кохчайкадэ, Батыкалоа і Негомба падчас велікодных службаў, а таксама ў гасцініцах "Шангры-Ла", "Сінамом Гранд" і "Кінгсберы" (усе тры гатэлі знаходзіцца ў цэнтры горада Каломба).

Крыніца ў бальніцы Батыкалоа паведаміла, што толькі там колькасць загінулых можа дасягнуць 27 чалавек.

Агенцтву Рэйтэр крыніца ў паліцыі паведаміла пра больш чым 50 загінулых у Негомба.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?