Вы тут

Песню бярыце з сабою. Табою


Рыгор Барадулін (1935—2014) — беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі. Пры жыцці аўтара было апублікавана звыш 100 кніг.


Вершы — Рыгор БАРАДУЛІН, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

Табою пахнуць

сцежкі, палыны,

Цябе чакае

восень маладая.

Здаецца, ты з той

сіняй даўніны,

Што з-пад рукі

са мною выглядае.

Прыпеў 2 разы:

Калі ты прыляціш

шчымлівай ластаўкай,

Каб захлынуць

і ласкаю, і пластыкай.

Прыходзь ці прылятай,

абы была.

Ці наталі,

ці дапалі датла!

Куплет 2:

Табой смяюцца вочы,

сняцца сны,

Табой заходзіцца

туга глухая.

Здаецца, ты ідзеш

з-пад той сасны,

Што мне яшчэ

галінаю махае.

Прыпеў 2 разы:


Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».