Вы тут

Ахову водных рэсурсаў абмяркуюць на міждысцыплінарным форуме ў БДУ


Двухдзённы Міжнародны маладзёжны міждысцыплінарны форум адкрыецца 23 красавіка ў БДУ. Ён праводзіцца ў рамках абвешчанага ААН Міжнароднага года Перыядычнай сістэмы хімічных элементаў і Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. Дарэчы, у гэтым годзе Мендзялееўскай табліцы спаўняецца 150 гадоў.


Ва ўрачыстым адкрыцці форуму плануецца ўдзел міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыкі, рэктара БДУ Андрэя Караля і рэктара Чжэцзянского Шужэн універсітэта (ЧШУ, КНР) Сю Чына.

Удзельнікамі канферэнцыі стануць больш як 100 студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў з БДУ, Чжэнцянзскага Шужэн універсітэта і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У цэнтры іх увагі будуць праблемы забруджвання вады і аховы водных рэсурсаў, пытанні супрацоўніцтва паміж універсітэтамі, прадстаўнікамі акадэмічнай навукі, міністэрствамі і грамадскімі арганізацыямі, папулярызацыя важнасці перыядычнага закона хімічных элементаў і іншыя.

На другі дзень пляцоўкай для форуму стане прыродны комплекс «Блакітныя азёры» Нацыянальнага парка «Нарачанскі». Там будуць разгледжаны стан, праблемы і перспектывы аховы вадаёмаў у Беларусі. Таксама будуць прадстаўлены новыя тэхналогіі ачысткі паверхневых і сцёкавых вод.

Рабочымі мовамі форума з’яўляюцца руская, англійская і кітайская.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць БДУ, ЧШУ, Прадстаўніцтва BASF у Беларусі і Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.