Вы тут

Жыхар Маладзечанскага раёна пагражаў забіць маці з арбалета


Пажылая жанчына доўга разважала на тым, ці варта звяртацца ў праваахоўныя органы - не хацелася скардзіцца на ўласнага сына. 70-гадовая пенсіянерка толькі праз пяць дзён пасля здарэння вырашылася патэлефанаваць участковаму пра здарэнне.


Па інфармацыі МУС, у той дзень увечары 50-гадовы сын вярнуўся з працы нападпітку. Сварку пачаў літаральна з парога -- раззлавалі непаваротлівасць маці ў правядзенні работ на прысядзібным участку. Лаянка перарасла ў збіццё. Удары наносіліся рукамі і нагамі, без разбору, па розных частках цела. У давяршэнне мужчына дастаў арбалет, пагражаючы, прыставіў яго да галавы маці і націснуў на курок. Перапалоханая жанчына з цяжкасцю зразумела, што зброя была не зараджаная.

Знайшоўшы момант, пенсіянерка выбегла з хаты. Некалькі дзён яна начавала ва ўласным хляве і ў знаёмых, баючыся вярнуцца дадому.

У цяперашні час фігурант затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Маладзечанскага РАУС. У яго дзеяннях ўгледжваецца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (пагроза забойствам).

У затрыманага канфіскаваны два арбалета, абрэз паляўнічай стрэльбы і патроны. Ён пакуль адмаўляецца тлумачыць прычыны таго, што адбылося і расказваць пра абставіны здарэня. Раней трывожных сігналаў з гэтай сям'і не паступала, сам фігурант не трапляў у поле зроку міліцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?