Вы тут

У выхадныя будзе цёпла — да плюс 19 градусаў


Скандынаўскі антыцыклон на гэтым тыдні ўпарта ўтрымліваў уплыў на надвор'е ў нашай краіне. Атмасферныя франты, якія ссоўваліся па яго перыферыі, закранулі ў асноўным паўднёвыя раёны краіны. Таму найбольш істотныя ападкі прайшлі па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. А вось па начах месцамі тэмпература паніжаецца да слаба адмоўных значэнняў. Удзень паветра добра выграваецца і тэмпературны фон утрымліваецца на 1—4 градусы вышэй за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


pixabay.com

У апошні дзень працоўнага тыдня надвор'е будзе па-ранейшаму вызначаць антыцыклон, але ўжо ў выхадныя дні яго ўплыў аслабее. Тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў, так што месцамі не абыдзецца без дажджоў. Сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 12 да плюс 17 градусаў, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 19 цяпла.

У ноч на суботу будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень атмасферны фронт прынясе месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе 1—6 цяпла, але пры праясненнях месцамі панізіцца да нуля — мінус 3 градусаў. Удзень тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 11 градусаў па паўночным усходзе да 19 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. У нядзелю пад уплывам франтальнага раздзела месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 7 цяпла, удзень па краіне будзе ад плюс 11 да плюс 18 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы і раніцай месцамі па паўднёва-заходняй частцы краіны не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Удзень тэрыторыя нашага рэгіёна апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, удзень будзе ад плюс 12 да плюс 18 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Сонечна, але месцамі дожджык

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».