Вы тут

Навіны сталіцы


 

У Мінску 482,7 тыс. атрымальнікаў пенсій, з іх 175,2 тыс. працягваюць працаваць, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва ўпраўленні пенсій і дапамог камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Пры гэтым больш за 16,1 тыс. мінчан працягваюць працаваць ва ўзросце 70—79 гадоў, 926 — 80—89 гадоў, 13 — 90—99 гадоў. Сярэдні памер прызначаных пенсій усіх відаў у сталіцы на 1 лютага склаў 406,5 руб. (па краіне — 381,8 руб.). Сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 413,2 руб. (па краіне — 393,5 руб.).


Мінскім гарвыканкамам узгоднены графік выпрабаванняў і рамонту цеплавых магістраляў на міжацяпляльны сезон з мая да верасня (з прывязкай спіса спажыўцоў па адрасах), паведамілі БелТА ў РУП «Мінскэнерга».

Графік прадугледжвае адключэнне 96 участкаў цеплавых сетак. Ён скарэктаваны з улікам правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў і прадугледжвае тэхнічны перапынак з 18 чэрвеня да 4 ліпеня. У сувязі з гэтым апошні этап адключэнняў будзе праходзіць у верасні. Падчас правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у перыяд з 21 чэрвеня да 30 чэрвеня ў графіцы прадугледжаны тэхналагічны перапынак і ўсе спажыўцы будуць забяспечаны гарачым водазабеспячэннем. Працягласць адключэнняў не перавысіць 14 дзён, прычым тэрміны могуць быць скарочаны. Першы этап адключэнняў пачнецца з 13 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?