Вы тут

Амаль 40 тысяч дрэваў высадзілі ў Лагойскім раёне


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дванаццаты раз далучыліся да рэспубліканскай акцыі і высадзілі лясныя культуры ў Лагойскім раёне.


Лясны фонд Лагойскага лясгаса не ўпершыню папаўняецца ляснымі культурамі з дапамогай дэпутатаў і работнікаў сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Ужо многа гадоў запар падчас рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу» яны працуюць на лесасеках Задор'еўскага лясніцтва. Сёлета іх участак працы склаў 5,6 га тэрыторыі, было высаджана амаль 40 тысяч сеянцаў сасны і дзічак бярозы.

— Лясы — адзін з галоўных прыродных рэсурсаў Беларусі, — лічыць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПІРШТУК. — Таму вельмі важна не толькі захаваць яго, але і нарошчваць яго патэнцыял. Вядома, што ўласны рэсурс заўсёды больш выгадна выкарыстоўваць, таму ў эканоміцы створана шмат новых вытворчасцяў, якія выкарыстоўваюць драўніну. І для краіны вельмі важна своечасова аднаўляць і нарошчваць аб'ёмы пасадак лесу, каб на працягу максімальна вялікага перыяду часу можна было карыстацца гэтым рэсурсам. Акрамя таго, лясы — гэта «лёгкія Еўропы», якія дапамагаюць ствараць спрыяльныя ўмовы для жыхароў нашай краіны.

За час удзелу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у тыднях лесу было пасаджана больш за 56 га лесу, пры гэтым штогод плошча высаджаных імі культур павялічваецца.

Па словах першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Валянціна ШАТРАЎКІ, які таксама разам з дэпутатамі прыняў удзел у акцыі, у гэтым годзе сіламі валанцёраў плануецца стварыць каля 4000 га лясных культур на больш як 2300 аб'ектах краіны, высадзіць каля 40 млн дрэў. Ужо на пачатку акцыі пра свой удзел у тыдні лесу заявілі каля 50 тыс. чалавек, але многія далучаюцца да пасадкі лесу без папярэдняй рэгістрацыі. Таму, магчыма, сёлета колькасць удзельнікаў дасягне ці перавысіць мінулагодні паказчык — больш за 80 тыс. чалавек.

— Па апошніх ацэнках лясістасць краіны складае 39,8 працэнта, — кажа Валянцін Шатраўка. — Пры гэтым у нас застаюцца рэзервы, якія таксама мы імкнёмся выкарыстаць. Згодна з Парыжскім пагадненнем па клімаце, якое Беларусь падпісала і ратыфікавала, плануем павялічваць лясістасць краіны — да 2030 года яна можа вырасці да 41 працэнта. Гэта можа адбыцца за кошт зямель, якія цяпер не выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы ці лічацца малапрадукцыйнымі, але з'яўляюцца прыдатнымі для вядзення лясной гаспадаркі, стварэння новых лясоў. Вынік гэтай працы залежыць ад супрацоўніцтва Мінлясгаса з сельгасарганізацыямі.

Усяго ж сёлета створана звыш 35 тыс. га лясных культур, у тым ліку на плошчах, якія былі ачышчаны ад усохлых насаджэнняў. Выкананню планаў паспрыяла добрае надвор'е, але праца будзе працягвацца і далей.

Дарэчы

Падчас рэспубліканскага суботніка, які прысвечаны ў тым ліку 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць правесці акцыю ў Малым Трасцянцы — сустрэцца з ветэранамі, былымі вязнямі, ускласці кветкі ў памяць пра трагічныя падзеі і залажыць фруктовы сад.

— Мы таксама запрасілі моладзь, каб перадаць ім эстафету добрых традыцый, — адзначыў Баляслаў Пірштук. — Нам вельмі хочацца, каб маладое пакаленне таксама далучылася да гэтай акцыі, таму што вельмі важна памятаць трагічныя і гераічныя старонкі нашай гісторыі, цаніць іх і, галоўнае, атрымліваць урокі.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.