Вы тут

Што хвалюе жыхароў Оршы?


Каля трыццаці чалавек запісаліся на асабісты прыём у Оршы да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Сярод заяўнікаў былі і жыхары іншых раёнаў Прыдзвінскага краю.


Першым выказаў просьбу аршанец, які нарадзіўся ў 1938 годзе. Пенсіянер папрасіў паспрыяць у выдзяленні фінансавай дапамогі. Калі гэта магчыма, улада пойдзе насустрач.

Аршанка прыйшла на прыём з сынам з абмежаванымі магчымасцямі. Спадзявалася на падтрымку ў працаўладкаванні хлопца, які ўжо два гады шукае працу, але пакуль безвынікова. Між іншым, у маладога чалавека адна са спецыяльнасцяў — сантэхнік. Але, улічваючы стан здароўя, працаваць можа далёка не на любым прадпрыемстве. Кіраўніцтву райвыканкама Наталля Качанава даручыла на працягу двух тыдняў станоўча вырашыць гэтае пытанне. І абавязкова пацікавіцца пасля, ці будзе зроблена ўсё магчымае.

Супрацоўнік аднаго з аршанскіх прадпрыемстваў расказаў, што працуе на ім 14 гадоў. Заўваг наконт дысцыпліны няма. Але ўзнік канфлікт з дырэктарам, у выніку пачуў пагрозы ў свой адрас, што могуць не працягнуць кантракт. Мужчына заверыў, што кіраўнік не карыстаецца павагай у многіх падначаленых і гэта ўплывае на атмасферу ў калектыве. Таму людзі звальняюцца. Кіраўнік Адміністрацыі паабяцала сустрэцца з калегамі заяўніка, каб ад іх пачуць, ці мае суразмоўнік рацыю. Завочна патрабавала ад кіраўнікоў паважаць падначаленых.

Сярод іншых агучылі пытанне вылучэння жылля інваліду першай групы з дзяцінства, які можа перасоўвацца толькі ў калясцы, кампенсацыі страты грамадзяніну па прысудзе.

Усе пытанні не застануцца без усебаковага і дэталёвага вывучэння і будуць разгледжаны без цяганіны і фармалізму.

Наталля Качанава, выслухаўшы чарговага заяўніка, падкрэсліла, што прыём незвычайны. Яна растлумачыла, што часцей за ўсё людзі агучваюць праблемы, звязаныя са сферай ЖКГ, а ў Оршы гутарылі на самыя розныя тэмы.

Каментуючы журналістам мерапрыемства, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што большасць зваротаў маглі б вырашыць на мясцовым узроўні. І ўважлівая праца з людскімі пытаннямі павінна быць паўсядзённай практыкай у дзейнасці адказных асоб. З боку заяўнікаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта не заўважыла негатыву. Гэта пацвярджае тое, што людзі адносяцца да ўлады ў цэлым з павагай. Але чакаюць разумення сваіх праблем.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.