Вы тут

Летась у Беларусі адрэстаўравалі 115 гістарычных аб'ектаў


Сёння ўжо традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У Беларусі да гэтай даты быў прымеркаваны Фэст экскурсаводаў, які з размахам прайшоў па ўсёй краіне, прыадчыніўшы многім невядомыя раней старонкі гісторыі сваёй малой радзімы. Таксама ў гэты час прынята падводзіць вынікі таго, што было зроблена ў справе аховы і захавання помнікаў у мінулым годзе. Такімі звесткамі з карэспандэнтам «Звязды» падзялілася намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля ХВІР.


Ад­рэ­стаў­ра­ва­ны па­лац Пус­лоў­скіх у Ко­са­ве.

— У 2018 годзе на 115 гісторыка-культурных каштоўнасцях завершаны рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Сярод такіх аб'ектаў будынак музея Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, стадыён «Дынама», помнік гісторыі «Трасцянец» у горадзе Мінску, таксама 16 аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Брэста і Брэсцкай крэпасці ў ходзе падрыхтоўкі да святкавання 1000-годдзя горада, — распавядае Наталля Хвір. — За кошт сродкаў фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва праводзіліся работы па кансервацыі і рэстаўрацыі фрагментаў замка ў Крэве, кансервацыя з фрагментарнай рэстаўрацыяй руін былога замка Сапегаў у Гальшанах, рэстаўрацыйныя работы ў палацава-паркавым ансамблі Пуслоўскіх у Косаве Івацэвіцкага раёна. Выконваліся работы па рэканструкцыі былога паркавага палаца Сапегаў у Ружанах Пружанскага раёна, а таксама Старога замка ў Гродне.

Спецыяліст адзначае, што для гэтых мэт выкарыстоўваліся не толькі сродкі рэспубліканскага бюджэту — вялася пастаянная работа за кошт мясцовых бюджэтаў, праграм трансгранічнага супрацоўніцтва, праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Варта адзначыць, што на сённяшні дзень у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уключана 5573 аб'екты. З іх помнікаў гісторыі мемарыяльнай тэматыкі — абеліскі, пахаванні, брацкія магілы, могілкі — 1211.

Наталля Хвір дадае: «Арганізавана работа па пашырэнні прысутнасці беларускіх аб'ектаў у спісе спадчыны ЮНЕСКА. Яе вынікам стала ўключэнне ў сусветны спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Будслаўскага фэсту. Для транснацыянальнай намінацыі гэтага ж спіса сумесна з польскім бокам падрыхтаваны і накіраваны ў Парыж звесткі пра лясное бортніцтва Беларусі і Польшчы.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Новае жыццё памятных мясцін

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.