Вы тут

Рэцэпт куліча «Крафін»


Сумесь далікатнага кекса і слоенага круасана, прыгатаваная ў велікодным стылі


Фота: стоп-кадр з youtube.com

Спатрэбіцца: пшанічная мука — 350 г, малако —100 мл, жаўток — 2 шт,, яйка — 1 шт., масла — 40 г (для цеста) і 100 г (для змазвання пластоў), міндальныя пялёсткі — 100 г, цукар — 80 г, соль — 0,5 ч. л., мускатны арэх — 1 ч. л., дрожджы — 20 г свежых або 7 г сухіх, сушаныя журавіны (можна выкарыстоўваць разынкі або іншыя сухафрукты) — 200 г, ванільны цукар — 10 г.

Змяшаць дрожджы з 1 ч. л. цукру і заліць цёплым малаком. Змясціць сумесь у цёплае месца, чакаць, пакуль над ёй не паднімецца пенная шапачка.

Растапіць у каструльцы масла. У глыбокай пасудзіне ўзбіць жаўткі з яйкам і ванільным цукрам. Узбіваць неабходна да ўтварэння пышнай пены.

Прасеяць у глыбокую міску муку, а ў цэнтры зрабіць невялікае паглыбленне. Наліць у яго дрожджы, якія падняліся, дадаць яечную сумесь, частку масла і соль. Усе інгрэдыенты старанна перамяшаць, дадаць масла, якое засталося, і замясіць цеста. Мясіць трэба да таго часу, пакуль цеста не перастане ліпнуць да пальцаў.

Пакласці гатовае цеста ў глыбокі посуд, змазаны маслам. Злёгку памазаць паверхню маслам, накрыць харчовай плёнкай і адправіць у цёплае месца, каб цеста для будучых кулічоў паднялося.

Калі цеста паднімецца, раздзяліць яго на тры роўныя часткі, скруціць з кожнай шар і ахінуць плёнкай яшчэ на 10 хвілін.

Прысыпаць мукой рабочую паверхню, раскачаць адну частку цеста ў тонкі прамавугольны пласт. Цеста павінна быць напаўпразрыстым, але трэба сачыць, каб яно не парвалася. Змазаць цеста размякчаным маслам.

Раўнамерна размеркаваць па паверхні мускатны арэх, журавіны і міндальныя пялёсткі. Можаце выкарыстаць любыя іншыя сухафрукты і цукаты.

Акуратна згарнуць цеста ў рулет. Тое ж самае зрабіць з астатнімі часткамі цеста. У выніку павінны атрымацца тры святочныя кулічы!

Вострым нажом разрэзаць рулет уздоўж, не даразаючы некалькі сантыметраў да краю.

Палову рулета скруціць у спіраль, тое ж самае зрабіць з другой паловай, але змясціць яе па-над першай. Зрабіць так з кожным рулетам.

Змясціць кулічы ў формы для выпякання і пакінуць на 20 хвілін у цёплым месцы.

Калі цеста злёгку паднімецца, адправіць велікодныя «Крафіны» на 10 хвілін у духоўку, разагрэтую да 200 °C, затым паменшыць тэмпературу да 180 °C, накрыць кулічы фольгай і выпякаць яшчэ 10 хвілін. Пасля гэтага фольгу зняць і выпякаць кулічы яшчэ 15 хвілін.

Прысыпаць гатовую выпечку цукровай пудрай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».