Вы тут

Навіны сталіцы


Мінск разлічвае развіць супрацоўніцтва з Ташкентам да пабрацімства і ўмацавання ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран на сустрэчы з дэлегацыяй хакіміята Ташкента ў гарадской ратушы, паведаміла БелТА. Адна з задач — нарошчванне цікавасці да брэнда Мінска, яго спартыўнага і турыстычнага патэнцыялу. «Цікавыя калегам і нашы напрацоўкі ў сферы адукацыі і аховы здароўя. Што датычыцца рэальнага сектара, то абмяркуем стварэнне сумесных вытворчасцяў і развіццё існуючых», — дадаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Дэлегацыя на чале з намеснікам хакіма Дзілбар Нажмутдзінавай знаходзіцца ў Мінску 15—18 красавіка. Па выніках сустрэчы бакі падпісалі пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.


Два новыя фантаны — у раёне Нацыянальнай бібліятэкі і каля будынка Вярхоўнага суда — запусцяць у Мінску ў гэтым сезоне, які пачнецца 26 красавіка, паведаміў карэспандэнту БелТА галоўны інжынер УП «Мінскзелянбуд» Уладзімір Бабіўскі. Фантан па вуліцы Язмінавай у раёне Нацыянальнай бібліятэкі будзе святломузычным. Некаторыя мінскія фантаны ў гэтым сезоне па выхадных і святочных днях стануць працаваць даўжэй, чым звычайна. Усяго на балансе прадпрыемства «Мінскзелянбуд» 34 фантаны. Сярод іх фантан-шырма — з распыленнем вады веерам на 180 градусаў (у раёне Нацыянальнай бібліятэкі), велічны фантан перад Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета, лідар па колькасці струменяў на плошчы Незалежнасці, самы магутны і высокі фантан на вадзе — «Ветразь», самы старажытны — «Хлопчык з лебедзем» у Аляксандраўскім скверы (устаноўлены ў 1874 годзе, а ў 2016-м адрэстаўраваны).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».