Вы тут

Што пакажуць зоркія блогеры?


З 2 да 4 мая ў «Белэкспа» пройдзе ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі». Яна збярэ больш за 500 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, тэле- і радыёпраграм не толькі з Беларусі, але і краін блізкага замежжа. Даволі цікавую праграму падрыхтуюць рэдакцыі дзіцяча-юнацкіх рэспубліканскіх газет і часопісаў для юнай аўдыторыі.


Людміла ГРАМОВІЧ, галоўны рэдактар газеты для дзяцей і падлеткаў «Зорька», расказала, што ў выставачным цэнтры ўвесь час будуць прадстаўлены гульнявыя пляцоўкі, спартыўныя квэсты, віктарыны, канцэрты і майстар-класы. «Упершыню на свята запрасілі юных блогераў, якія змогуць праявіць свае творчыя здольнасці, здымаючы незвычайныя рэпартажы. А калі хтосьці з прысутных засумуе, настрой падніме кантактны заапарк. Ён будзе працаваць на выстаўцы амаль да заканчэння мерапрыемства».

Вольга ВАНІНА, дырэктар выдавецтва «Пачатковая школа», адзначыла, што актыўнасці чакаюць не толькі малодшае пакаленне, але і дарослае. Напрыклад, 3 мая будзе арганізаваны круглы стол пад назвай «Дарослыя праблемы дзіцячага чытання», на якім запрошаныя псіхолагі, бібліятэкары, настаўнікі і метадысты абмяркуюць працэс уключэння дзяцей у чытанне.

Штогод актыўны ўдзел у выстаўцы «СМІ ў Беларусі» прымае Міністэрства ўнутраных спраў. Як расказалі яго прадстаўнікі Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ і Ганна БАНАДЫК, для дзяцей падрыхтаваны розныя квэсты і незвычайныя гульні. На экспазіцыі «Віртуальная рэальнасць пры кіраванні матацыклам» ахвотныя змогуць акунуцца ў атмасферу драйву і хуткасці, а яшчэ падчас выстаўкі яе ўдзельнікі атрымаюць магчымасць зрабіць сабе эксклюзіўныя флікеры. А калі хтосьці марыць хутка атрымаць пасведчанне кіроўцы — будзе добрая магчымасць. Для гэтага ўпершыню МУС прадставіць на выстаўцы мабільную праграму «АўтаКлас».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.