Вы тут

Паміж намі не сцены — масты


У Санкт­-Пецярбурзе прайшоў святочны канцэрт “Масты дружбы: Расія — Беларусь”, прысвечаны Дню яднання народаў братэрскіх краін


Кампазітар Леанід Левашкевіч — ураджэнец Беларусі

Слова мост, як вядома, знакавае для жыхароў горада на Няве. Гэтыя інжынерныя збудаванні злучаюць выспы, на якіх стаіць Санкт-Пецярбург, і дазваляюць людзям паспяхова пераадольваць шматлікія водныя перашкоды. Гэтак жа й масты дружбы, узведзеныя палітыкамі, работнікамі культуры, мастацтва, навукоўцамі, прадстаўнікамі бізнесу й сілавых ведамстваў, дапамагаюць у руху па жыццёвых дарогах грамадзянам абедзвюх дзяржаў.

У канцэртнай зале Палаца Беласельскіх-Белазерскіх 28 сакавіка сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў вызваленні БССР, сябры грамадскіх арганізацый, беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі, жыхары горада. Іх віталі начальнік упраўлення краін СНД Камітэта знешніх сувязяў Урада Санкт-Пецярбурга Яўген Касюра і кіраўнік Аддзялення Пасольства Беларусі ў Расіі Ігар Заламай.

У святочным канцэрце ўдзельнічалі заслужаны калектыў Беларусі “Сімфанічны аркестр Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага” пад кіраўніцтвам дырыжора Рыгора Сарокі — заслужанага дзеяча культуры Беларусі, а таксама пецярбургскі піяніст Андрэй Бараненка, лаўрэат міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў. Гучалі творы замежных, расійскіх і беларускіх кампазітараў, у тым ліку й пецярбургскага кампазітара Леаніда Левашкевіча, ураджэнца Беларусі.

Маэстра Рыгор Сарока з Маладзечна са сваім аркестрам выступае на піцерскай сцэне ўжо не ўпершыню

Рыгор Сарока ўручыў граматы Саюза музычных дзеячаў Беларусі за шматгадовую працу й значны асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-расійскіх адносін у галіне культуры піяністу Андрэю Бараненку і кіраўніку некамерцыйнай творчай садружнасці “Маэстра” Леаніду Левашкевічу. Такія ж граматы, вусныя падзякі атрымалі галоўныя арганізатары канцэрта: старшыня камітэта па знешніх і рэгіянальных сувязях Санкт-Пецярбургскай грамадскай арганізацыі ветэранаў вайны (пенсіянераў, інвалідаў), працы, Узброеных сіл і праваахоўных органаў Аляксандр Станкевіч і кіраўнік праекта “Созидающий мир” Вячаслаў Заранкоў. Дарэчы, абодва яны — ураджэнцы Беларусі.

Традыцыйны канцэрт у чарговы раз пацвердзіў: народы Беларусі й Расіі моцныя сваім сяброўствам, і па моцных мастах дружбы ідзе ажыўлены культурны дыялог.

Васіль Шалак, г. Санкт-Пецярбург

Фота аўтара

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».