Вы тут

БДУ запрашае на “Бібліятэчную антрэпрызу” у “Бібліяноч—2019”


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт далучыцца 19 красавіка да Міжнароднай акцыі "Бібліяноч-2019”.  Тэмай  гэтага года стане "Бібліятэчная антрэпрыза”. Асноўныя дзеянні імпрэзы разгорнуцца з 19.00 да 23.00 у галоўным корпусе універсітэта (пр-т Незалежнасці, 4, 1-3 паверхі).


У атмасферу тэатральнай магіі дапаможа пагрузіцца выступленне народнага фальклорнага ансамбля ўніверсітэта “Тутэйшая шляхта”. Клуб аматараў мастацкага слова “КЛУмБа” прадставіць паэтычны спектакль “Ганна Ахматава: “Пасля ўсяго ... “, прысвечаны 130-годдзю Ганны Ахматавай і паэтам сярэбранага стагоддзя.

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам асістэнта рэжысёра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Эміліі Кавальчык правядуць урок акцёрскага майстэрства “О! Тэатр! О! Музыка! О! Жыццё! ". Пачатак у 19.30 (хол 3 паверха).

Гасцей таксама чакае сустрэча з кіраўніком Народнага драматычнага студэнцкага тэатра БДУ “На балконе” і рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Дзмітрыем Цішко. Пачатак у 20.30 (хол 3 паверха).

У “Дзіцячай зоне” пакажуць спектаклі “Непаслухмяая лісічка”, “Як дапамагчы бліжняму?”, “Вясна ў душы”, падрыхтаваныя студэнцкім дзіцячым лялечным тэатрам "Батлейка" Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. Таксама для дзяцей правядуць майстар-класы па вырабе пальчыкавых лялек.

Уваход на мерапрыемства свабодны. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Даведка.

“Бібліяноч” — найбуйнейшая штогадовая акцыя ў падтрымку чытання і сацыяльнай значнасці літаратуры. Яна праходзіць адначасова больш чым на 2000 пляцоўках у розных краінах свету. Падчас акцыі бібліятэкі, кніжныя крамы, літаратурныя музеі падаўжаюць час сваёй працы. Беларусь далучылася да гэтага мерапрыемства ў 2015 годзе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.