Вы тут

«Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк — гэта якасна новая ўстанова адукацыі»


«Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк — гэта якасна новая ўстанова адукацыі, скіраваная на выхаванне нацыянальнай інтэлектуальнай эліты», — такую думку выказаў падчас сустрэчы з журналістамі начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей КАСПЯРОВІЧ.


12 красавіка кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ўказ аб стварэнні ў краіне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Плануецца, што ён пачне працаваць у сталіцы да 1 студзеня 2021 года. Штогод у тэхнапарку будзе праходзіць навучанне каля дзвюх тысяч найбольш адораных дзяцей — вучняў 6—11-х класаў з усіх рэгіёнаў краіны.

— Мы кажам пра стварэнне прынцыпова новай установы адукацыі з вельмі сур'ёзным кадравым забеспячэннем, з якасна новай матэрыяльна-тэхнічнай базай і новай адукацыйнай праграмай па рабоце з адоранай моладдзю, — падкрэсліў Сяргей Каспяровіч. — У аснову навучання будзе пакладзены праектны метад і міждысцыплінарны падыход. Школьнікі, адабраныя на аснове дастаткова жорсткіх крытэрыяў, будуць навучацца ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку на працягу 21 дня (адной змены, прысвечанай рэалізацыі канкрэтнага праекта), а затым будзе весціся іх дыстанцыйнае суправаджэнне — да таго моманту, пакуль яны зноў не трапяць на змену ў тэхнапарк. Мы разумеем: каб працаваць з адоранымі дзецьмі і моладдзю, неабходна прыцягваць самых таленавітых і адораных педагогаў. Для гэтага прадугледжаны адпаведныя матывацыйныя падыходы і асаблівыя падыходы ў плане аплаты працы, — паабяцаў Сяргей Каспяровіч. — Будуць прыцягвацца найлепшыя педагогі, якія працуюць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі, настаўнікі-метадысты, універсітэцкія выкладчыкі, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук, спецыялісты, якія займаюцца ў арганізацыях і на прадпрыемствах канструктарскай дзейнасцю, забяспечваюць тэхналагічнае развіццё.

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку створаць адпаведную вучэбна-лабараторную базу. Лабараторыі будуць забяспечваць пошукавую дзейнасць адоранай моладзі ў галіне бія- і інфармацыйных тэхналогій, касмічнай тэхнікі і шэрагу іншых кірункаў. На цяперашні момант прадугледжана не менш за 11 функцыянальных кірункаў, па якіх будуць праводзіцца даследаванні. Па меры з'яўлення новых прарыўных тэхналогій лабараторная база будзе ўдасканальвацца, каб не адстаць ад часу.

У інфраструктуру тэхнапарка, які размесціцца ў жылым комплексе «Магістр», увойдуць вучэбна-лабараторны корпус і інтэрнат для пражывання навучэнцаў, разлічаны на 300 чалавек. Пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Да таго ж у жылым комплексе «Магістр» плануецца ўзвесці школу на 750 месцаў: яна будзе забяспечваць як патрэбы жыхароў мікрараёна, так і патрэбы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Яго выхаванцы змогуць навучацца ў школе па індывідуальных адукацыйных планах, каб не адстаць ад сваіх аднакласнікаў па школьнай праграме.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Унікальныя магчымасці для юных інтэлектуалаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.