Вы тут

Выстава скульптара Андрэя Сагалава адкрыецца ў Мінску 1 мая


Акунуцца ў эпоху мужных і моцных духам воінаў запрашае выстава работ скульптара Андрэя Сагалава "Steel, wood & bone", якая адкрыецца 1 мая ў Нацыянальным гістарычным музеі, піша БЕЛТА са спасылкай на музей.


Андрэй Сагалаў увасабляе мастацкія вобразы ў рабоце з металам, дрэвам і косцю, што і дало назву выставе. "Увазе гледача прапануюцца работы 2000-2019 годов: партрэтная драўляная скульптура, дробная пластыка з рогу лася і біўня маржа, дэкарыраванне дзяржальнаў і эфесаў", - расказалі ў музеі.

Андрэй Сагалаў нарадзіўся ў Мінску ў 1963 годзе. Атрымаў адукацыю ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Працаваў інжынерам-канструктарам у праектных інстытутах Мінска. У 1990-я гады захапіўся нямецкай драўлянай скульптурай часоў позняй готыкі і Ранняга Рэнесансу з чароўнымі і захапляльнымі тыпажамі воінаў, сярэдневяковых гараджан-еўрапейцаў. Пазней мастак звярнуў увагу на твары: будаўнікоў, паляўнічых, удзельнікаў бітваў. У выніку прыйшоў да партрэта - самага сур'ёзнага жанру, паводле меркавання аўтара, у якім трэба паказаць характар, што склаўся да пэўнага ўзросту і ў прадстаўнікоў пэўных прафесій. Гэта і сфарміравала напрамак творчасці Андрэя Сагалава і прывяло да выбару герояў.

Выстава будзе працаваць па 14 мая.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.