Вы тут

Дэкада студэнцкай навукі пройдзе ў БДПУ з 15 па 26 красавіка


У яе рамках запланавана правядзенне шэрагу буйных міжнародных мерапрыемстваў, у прыватнасці, міжнароднага форуму “Студэнцкая навука - інавацыйны патэнцыял будучага” (яна уключае 11 канферэнцый на розных факультэтах і ў інстытутах БДПУ), міжнароднай навуковай алімпіяды па педагогіцы для вучняў, студэнтаў і аспірантаў, аспіранцкіх чытанняў. Акрамя таго, у рамках дэкады будуць абраныя найлепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя, найлепшы навуковы кіраўнік лабараторыі, найлепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”. Таксама пройдзе конкурс даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы, адбудуцца даследчы meet-up “STEAM-падыход у педагогіцы дзяцінства”, навуковы stand up “Будучыя педагогікі - аб сучасным дзіцяці”.


Дэкада студэнцкай навукі ўяўляе сабой маштабную падзею міжнароднага ўзроўню. У мінулым годзе ў яе мерапрыемствах прынялі ўдзел звыш за 1100 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навучэнцаў педагагічных класаў. Яна аб'яднала прадстаўнікоў з 12 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Казахстана, Туркменістана, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Германіі і Францыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.