Вы тут

«Разумныя» зарадкі для электрамабіляў


У мэтах задавальнення попыту з боку ўладальнікаў электрамабіляў у буйных кітайскіх гарадах у гэтым годзе будуць устаноўлены новыя зарадныя калонкі памерам ліста фармату А4, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Новая інтэлектуальная зарадная калонка пад назвай «E-elf» была запушчана кампаніяй па абслугоўванні электрамабіляў «State Grid Electric Vehicle Service» — даччынай кампаніяй Кітайскай нацыянальнай карпарацыі электрасеткі «State Grid». Яна нашмат менш традыцыйнай калонкі для зарадкі электрамабіляў і можа быць размешчана на сцяне ці ўстаўлена ў яе.

Па паведамленні генеральнага дырэктара кампаніі Шэнь Цзяньсіня, да 2020 года ў буйных гарадах краіны будуць усталяваныя каля 200 тысяч такіх новых зарадных калонак, каб задаволіць патрэбу ў зарадцы электрамабіляў у жылых кварталах.

Кітай імкнецца да паляпшэння інфраструктуры для развіцця электрамабіляў. Паводле дадзеных Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, па выніках 2018 гадоў ў краіне налічваліся 2,6 млн электрамабіляў, што на 70 працэнтаў больш супраць паказчыкаў папярэдняга года.

На канец 2018-га ў кітайскіх гарадах было запушчана больш за 600 тысяч традыцыйных зарадных калонак, аднак іх па-ранейшаму не хапае для задавальнення попыту.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.