Вы тут

Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы можа падмарозіць да мінус 6 градусаў


У бліжэйшыя дні пераважны ўплыў на надвор'е ў краіне будзе аказваць скандынаўскі антыцыклон. А ў сувязі з тым, што ён сфарміраваны ў халодным паветры, — разлічваць на цяпло не прыходзіцца. Па начах будзе падмарожваць, ды і ўдзень за кошт аблокаў паветра прагрэецца не надта моцна. І хоць будзе сапраўды воблачна, на большай частцы тэрыторыі нашага рэгіёна істотных ападкаў у выхадныя не прадбачыцца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння днём чакаецца воблачнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў надвор'е. Толькі ў цэнтральных і паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці і паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, дзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, пройдуць дажджы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень па краіне чакаецца ад плюс 5 да плюс 11 градусаў.

У суботу і нядзелю надвор'е ў краіне будзе вызначаць перыферыя маларухомага скандынаўскага антыцыклону, які быў сфарміраваны ў халоднай паветранай масе. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, пры праясненнях будзе апускацца да 6 марозу. Удзень таксама будзе адносна халаднавата, калі тэмпература паветра будзе падымацца не вышэй чым ад плюс 5 да плюс 12 градусаў. Па поўдні краіны ўначы чакаецца 3—4 цяпла, а ўдзень ад плюс 7 да плюс 13 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.