Вы тут

Шэсць камандаў трапілі ў праект АНТ «Спорт-фактар»


Шэсць камандаў па чатыры ўдзельнікі ў кожнай — журналісты, бізнесмены, артысты, прадстаўнікі Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў, грамадскія дзеячы, тэлегледачы — трапілі ў праект АНТ «Спорт-фактар», здымкі якога пачаліся днямі. У спіс тэлевізійных спаборніцтваў увайшлі некалькі дысцыплін, якія мы гэтым летам убачым у праграме міжнароднага спартыўнага форуму: бег (эстафета 4х100 метраў), стэндавая стральба, веславанне, велагонка.


Сярод тых, хто выпрабуе сам і прадэманструе гледачам спартыўныя здольнасці, сілу, вынослівасць і камандны дух, — вядучая спартыўных навін АНТ Любоў Леановіч і міжнародны аглядальнік Тэнгіз Думбадзэ, папулярны рокер Іван Вабішчэвіч, спявачка і пасол добрай волі ААН Іскуі Абалян, дырэктар школы з-пад Стоўбцаў Станіслаў Войніч, другая віцэ-міс Беларусь — 2018» Настасся Лаўрынчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч, шматдзетная маці, юрысконсульт Наталля Сіневіч, валанцёр ІІ Еўрапейскіх гульняў Настасся Зенчанка, намеснік дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода Дзяніс Рабушкін, судмедэксперт-біёлаг Дзяржкамітэта судовых экспертыз Вольга Кісялёва і іншыя.

Перад кожным этапам удзельнікі будуць праходзіць майстар-класы і інтэнсіўныя трэніроўкі пад кіраўніцтвам вядучых беларускіх спартсменаў, і адпаведна на кожным этапе будуць вызначаныя пераможцы, якія атрымаюць білеты на ІІ Еўрапейскія гульні. Але канчатковую перамогу ў праекце заваюе толькі адна каманда, і менавіта ёй у якасці галоўнай узнагароды арганізатары ўручаць грашовы прыз і падарункі ад партнёраў.

У эфіры «Спорт-фактар» возьме старт з 5 мая.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Мы — каманда!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».