Вы тут

Што яшчэ абмяркуюць на палях чарговага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі?


На мінулым тыдні ў Санкт-Пецярбургу прайшло першае сумеснае пасяджэнне беларускага і расійскага арганізацыйных камітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Як інфармуе афіцыйны сайт верхняй палаты беларускага парламента, удзел у пасяджэнні бралі намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня аргкамітэта з беларускага боку Мар'яна Шчоткіна, члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Віктар Сірэнка, Аляксандр Папкоў і Уладзімір Панцюхоў.

Сёлета форум будзе прысвечаны культурнаму, гуманітарнаму і адукацыйнаму супрацоўніцтву паміж краінамі. Тэмай пленарнага пасяджэння стануць міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі.

Як адзначыла Мар'яна Шчоткіна, важнай часткай праграмы стане круглы стол «Стратэгія развіцця Саюзнай дзяржавы».

— Усе тыя пытанні, якія сёння хвалююць нашы народы і што знаходзяцца ў працы нашых урадаў і парламентаў, — будуць абмяркоўвацца на палях форуму, — падкрэсліла віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента. На яе думку, дэвізам чарговага форуму можа стаць «Развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва як эфектыўны інструмент фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы».

На форуме будуць падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі дзвюх краін, камерцыйныя кантракты, іншыя дакументы аб партнёрстве.

— Ужо ёсць тэмы для абмеркавання, якія прапануюць прадпрымальнікі. Ёсць шмат прапаноў. Саветы дзелавога супрацоўніцтва ставяць перад сабой задачу абмеркаваць праблемныя пытанні і знайсці рашэнні, — праінфармавала Мар'яна Шчоткіна.

У сваю чаргу віцэ-спікер Савета Федэрацыі Юрый Вараб'ёў расказаў, што ў мерапрыемствах VІ Форуму рэгіёнаў прымуць удзел усе рэгіёны Беларусі і больш за 70 рэгіёнаў Расіі. Усяго — больш за 600 удзельнікаў.

Фота Савета Федэрацыі

Загаловак у газеце: Культурнае, гуманітарнае і адукацыйнае супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?