Вы тут

Зацікаўленасць у эфектыўным партнёрстве


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арменіі ў Рэспубліцы Беларусь Арменам Гевандзянам.


Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, падчас сустрэчы бакі аддалі асаблівую ўвагу пабудове ўзаемавыгаднага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС.

Беларусь зацікаўлена ў больш эфектыўным партнёрстве з Арменіяй у інвестыцыйнай сферы, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

— Нам трэба не проста гандляваць паміж сабой, а ствараць сумесныя кампаніі, каб бізнес нашых краін больш актыўна працаваў адзін з адным, — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі. — Пакуль сумесных інвестпраектаў няшмат, а тыя, што ёсць, часцяком рэалізуюцца ў вельмі павольным рэжыме.

— Трэба рухацца больш канкрэтна, быць можа, — па шляху невялікіх праектаў, напрацоўваць гэты вопыт, — прапанаваў ён.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні паставак у Арменію тэхнікі МТЗ і БелАЗа, разглядаліся магчымасці сумеснай вытворчасці прадукцыі машынабудавання для далейшага выхаду на рынкі трэціх краін.

Не засталіся па-за ўвагай і пытанні ўзаемадзеяння ў галіне навукі і інавацый, медыцыны, адукацыі. Асобна закранулі тэму пашырэння маладзёжных кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі маладзёжнага парламентарызму.

Між іншым, развіццю міжпарламенцкіх сувязяў надаецца вялікае значэнне. Як заўважыў Армен Гевандзян, Арменія зацікаўлена ва ўмацаванні парламенцкіх кантактаў з нашай краінай. Гэта спрыяе прасоўванню міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

— Важна, каб наша міжпарламенцкая камісія працягвала сваю працу, якая носіць планамерны, рэгулярны характар. Камісія заўсёды разглядае актуальныя для нас пытанні. Важнае таксама ўзаемадзеянне і ў рамках міжурадавай камісіі, — падкрэсліў дыпламат і выказаў гатоўнасць стаць сувязным звяном у арганізацыі гэтай працы.

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч дадаў, што беларускі бок заўсёды адкрыты для абмеркавання любых пытанняў.

— Са свайго боку будзем аказваць усялякае садзейнічанне, каб ваша праца на пасадзе пасла была эфектыўнай, — рэзюмаваў ён.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.