Вы тут

Як на Гомельшчыне садзейнічаюць занятасці?


На прапанаваныя ў Азарычах варыянты працаўладкавання сямёра пагадзіліся, адна ад прапановы адмовілася. Яшчэ аднаго мясцовага жыхара накіравалі ў бальніцу на абследаванне. Як на Гомельшчыне садзейнічаюць занятасці?


Як паведамляюць «Калінкавіцкія навіны», пастаянна дзеючая раённая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва на чале з яе старшынёй Віктарам Замосцікам правяла чарговае пасяджэнне. Спачатку ў Калінкавічах было разгледжана арганізацыйнае пытанне, якое датычылася доступу членаў камісіі да банка даных не занятага ў эканоміцы насельніцтва краіны.

Затым камісія пераехала ў Азарычы, дзе ў будынку мясцовага сельвыканкама адбылася сустрэча з мясцовымі жыхарамі, якія з-за нейкіх прычын цяпер не працуюць.

Як растлумачыла старшыня сельвыканкама Галіна Панцялеенка, па населеных пунктах Азарыцкага сельсавета ў спіс грамадзян, аднесеных да не занятых у эканоміцы, уключаны 73 чалавекі: 17 з іх не падпадаюць ні пад якія льготы; 20 маюць двайное грамадзянства; чатыры прапісаны, але больш за 10 гадоў не пражываюць на тэрыторыі сельсавета; 20 увесь час працуюць у Расійскай Федэрацыі; у васьмі ёсць зямельныя надзелы; сем працуюць і жывуць за межамі сельсавета.

З запрошаных на пасяджэнне камісіі 17 чалавек з'явіліся дзевяць.

Віктар Замосцік растлумачыў прысутным палажэнні дэкрэта аб садзейнічанні занятасці, расказаў аб варыянтах працаўладкавання.

Улічваючы, што амаль усе, хто прыйшоў, схільныя да выпіўкі і перабіваюцца выпадковымі заробкамі не першы год, размова з кожным была персанальнай і грунтоўнай. Сябрам камісіі прыйшлося доўга ім тлумачыць, як можа вярнуцца да нармальнага жыцця.

У выніку шасцёра пагадзіліся працаўладкавацца на прапанаваныя вакансіі ў КСУП «Беразнянскі». Адна вырашыла заняцца рамеснай дзейнасцю. Адна — адмовілася ад усіх прапаноў. Яшчэ адзін мясцовы жыхар накіраваны ў Азарыцкую бальніцу дзеля абследавання яго стану здароўя.

Раённая пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці і надалей плануе праводзіць такія выязныя сустрэчы-прыёмы з насельніцтвам.

«Практыка паказвае, што не ўсе людзі самастойна могуць сарыентавацца ў жыцці, ім трэба дапамагчы ў гэтым, — адзначыў Віктар Замосцік падчас сустрэчы. — І прызначэнне нашай камісіі ў гэтым і заключаецца».

Загаловак у газеце: Як дапамагчы сарыентавацца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».