Вы тут

Нацбанк выйдзе са складу заснавальнікаў Банка развіцця


Аб прынятым рашэнні расказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках нарады Прэзідэнта з кіраўніцтвам урада.

«Самая галоўная навіна, якую досыць працяглы час чакае бізнес-супольнасць, — гэта пытанне ліцэнзавання. Сёння кіраўніком дзяржавы, скажам так, былі падтрыманы падыходы, якія прапануюцца ўрадам. Але дадзены даручэнні шэраг рэчаў дапрацаваць і аператыўна ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы праект нарматыўна -правовога акта», — адзначыў ён.

Па словах Аляксандра Турчына, Прэзідэнт падкрэсліў: трэба ліквідаваць тыя рэчы, якія на практыцы паказалі, што на сённяшні дзень яны з’яўляюцца анахранізмам. Гэта будзе тычыцца пераліку ліцэнзуемых відаў дзейнасці і ўмоў выдачы ліцэнзій.

«Не хацеў бы, вядома, загадваць, але я думаю, што мы павінны паставіць сабе задачу дзесьці на працягу месяца — мы будзем спадзявацца, што Прэзідэнт падпіша гэты дакумент», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Што гэта будзе за нарматыўна-прававы акт? Указ Прэзідэнта, які ўнясе пэўныя змены ў дзеючы акт № 450.

Аляксандр Турчын нагадаў, што Дэкрэтам № 7 парадку 15 тысяч ліцэнзій было прыбрана. «Мяркуецца на такую ж колькасць знізіць колькасць ліцэнзій — прадугледжваецца вось гэтым праектам нарматыўна-прававога акта. Гэта значыць, двума дакументамі Прэзідэнта амаль на 30 тысяч ліцэнзій у краіне зменшыцца. Груба кажучы, гэта фактычна на 30 %», — дадаў ён.

Акрамя таго, яшчэ адно пытанне нарады — выхад са складу заснавальнікаў Банка Развіцця Нацыянальнага банка. Прэзідэнт падтрымаў гэтую прапанову. Аляксандр Турчын растлумачыў сутнасць пытання: здарыўся канфлікт інтарэсаў — Нацыянальны банк ажыццяўляе наглядныя функцыі ў дачыненні Банка Развіцця, але ў той жа час з’яўляецца яго заснавальнікам. Такім чынам, канфлікт будзе вычарпаны, Нацыянальны банк застанецца наглядным органам, а ў складзе заснавальнікаў Банка Развіцця застанецца Савет Міністраў і «Беларуськалій».

Пра нафту і мяса

Таксама з журналістамі пагутарыў і намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што парадак узаемаадносін з галоўным стратэгічным саюзнікам і эканамічным партнёрам Беларусі — Расіяй — заўсёды знаходзіцца ў парадку дня ўрада, так што і на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы гэтую тэму не абышлі ўвагай.

Паводле яго слоў, Прэзідэнту было дакладзена, як вядзецца праца ў рамках двухбаковай беларуска-расійскай рабочай групы па падрыхтоўцы прапаноў па далейшым развіцці інтэграцыі. «Яшчэ раз была акцэнтавана ўвага, што дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з’яўляецца актуальнай. Так, гаворка вядзецца пра тое, каб распачаць дадатковыя намаганні, каб у поўнай меры рэалізаваць тыя палажэнні праграмы па рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся абмежаванні, якія ўводзяцца расійскім бокам па пастаўках рознай беларускай прадукцыі. Віцэ-прэм’ер дадаў, што маецца на ўвазе функцыянаванне адзінай мытнай тэрыторыі ў рамках ЕАЭС без бар’ераў, — незалежна ад краіны ўвозу, калі прадукт прайшоў мытную ачыстку, то ён можа свабодна перамяшчацца па рынку ЕАЭС. Пакуль назіраюцца пэўныя абмежаванні, пацвердзіў Ігар Петрышэнка.

«Таксама ўзнікала праблематыка па ўзаемадзеянні ў сферы энергетыкі. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як вядзецца перамоўны працэс па рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты прэзідэнтамі дзвюх краін па ўзгадненні цэн на газ», — сказаў ён.

Намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што гэта робіцца з прычыны таго, што на 2019 цэны вызначаны, але ў 2020 год трэба ўвайсці з адпаведнымі дамоўленасцямі. Адпаведныя групы па лініі Міністэрства энергетыкі працуюць па гэтай тэме, яны павінны ў адпаведнасці з рашэннямі, якія былі прынятыя ў рамках працы групы высокага ўзроўню, падрыхтаваць прапановы да 30 красавіка.

На нарадзе таксама ўздымалася пытанне, звязанае з некаторымі аспектамі падатковага манеўру. Абмяркоўвалася пытанне па транспартаванні нафты па тэрыторыі нашай краіны. Так, дзеючы нафтаправод мае патрэбу ў дадатковым рэгламентным абслугоўванні, паколькі эксплуатуецца працяглы час. Па словах Ігара Петрышэнкі, тэхнічныя спецыялісты пацвердзілі, што нафтаправод неабходна было зачыніць на рамонтныя і рэгламентныя працы яшчэ паўтара гады таму, аднак, каб не падводзіць партнёраў, было прынята рашэнне прымаць меры ў працэсе функцыянавання, без перапынкаў. Аднак цяпер, у сувязі з падыходамі, звязанымі з экалогіяй, элементамі зялёнай эканомікі, стала ясна, што некаторыя рэчы нельга рэалізаваць без абмежаванняў або перакрыццяў.

Віцэ-прэм’ер выказаў надзею, што пытанні, звязаныя з рашэннем усіх іншых момантаў, у прыватнасці, са здыманнем бар’ераў і абмежаванняў па пастаўках харчовай прадукцыі, будуць вырашаны. Таксама ён распавёў некаторыя падрабязнасці па харчовых пастаўках. «Вы ведаеце, што прэса падрабязным чынам абмяркоўвала і абмежаванні, звязаныя з пастаўкай ялавічыны на косці. Была прадукцыя закантрактавана, і ў балансах яна ёсць. І тут ідуць пэўныя сігналы, што ведаеце, трэба было б вам прытрымаць, паколькі ў нас ёсць магчымасці паставіць з нейкіх іншых краін, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз», — распавёў ён.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.