Вы тут

Прэзідэнт выказаўся пра некаторыя дзеянні расійскіх партнёраў


Гэта адбылося на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў Беларусі.


Па словах кіраўніка дзяржавы, нарада была сабрана для таго, каб па прапанове ўрада разгледзець блок эканамічных пытанняў, для вырашэння якіх неабходны ўдзел Прэзідэнта.

«Я б прасіў, каб гэта было коратка і аргументавана. Але калі атрымаў пералік пытанняў, мяне што здзіўляе: у апошні час — можа быць, сродкі масавай інфармацыі хлусяць, можа быць, спецыялісты дакладваюць мне недакладную інфармацыю — але я кожны дзень чую і чытаю інфармацыю пра тое, што наш асноўны гандлёвы партнёр — яны любяць сябе называць партнёры — усё больш і больш уводзіць санкцыі супраць Беларусі», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар звярнуў увагу, што Расія сама знаходзіцца пад санкцыямі і асуджае іх — у гэтым нашага суседа падтрымлівае і Прэзідэнт. «Але ў той жа час падобнай зброяй ваююць супраць бліжэйшых сваіх саюзнікаў. То адно прадпрыемства зачынілі, то іншае. Потым ці то морква, ці то салат, ці то ўжо агуркі не спадабаліся. Ці то ў іх падазрэнне ёсць, што мы нешта тут пастаўляем не адтуль. І кожны дзень адбываецца закрыццё нашых прадпрыемстваў. Нам закрываюць рынак», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад сітуацыю, як Беларусь паступіла паўтара года таму: кіраўніку дзяржавы паведамілі, што ў аварыйным стане знаходзіцца нафтаправод і нафтапрадуктаправод, якія праходзяць праз нашу краіну. «І нам трэба было б на некалькі дзён закрыць для рамонту гэтыя нафтаправоды. Але мы ж не зрабілі так, мы разумелі, што гэта нанясе шкоду Расійскай Федэрацыі. І тады я даручыў працаваць у аварыйным парадку, але не перакрываць гэтыя „дарогі“, па якім транспартуецца галоўны экспартны прадукт Расійскай Федэрацыі — нафта», — адзначыў беларускі лідар.

Ён дадаў, што гэта пытанне і зараз стаіць у парадку дня. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы папрасіў віцэ-прэм’ера Ігара Ляшэнку пры неабходнасці паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды, якія ідуць праз Беларусь.

«Стаўце і рамантуйце, таму што тое дабро, якое мы робім для Расійскай Федэрацыі, яно нам паварочваецца пастаянна злом. Там ужо знахабіліся да такой ступені, што яны пачынаюць нам выкручваць рукі, — сказаў Прэзідэнт. — Я да таго, што ўрад нібыта гэтага не бачыць. Ну добра, сёння віцэ-прэм’ер працуе без году тыдзень, ён яшчэ не паспеў разабрацца, але ёсць жа і прэм’ер, і першы віцэ-прэм’ер, ды і вы павінны гэта бачыць. Мы павінны прымаць адпаведныя меры. Ну што мы ўвесь час — нас б’юць у левую шчаку, мы падстаўляем правую. Разбярыцеся і далажыце асобна на наступным тыдні».

Далей кіраўнік дзяржавы заклікаў агучыць пытанні для разгляду. «І хацеў бы выслухаць пункт гледжання — магчыма, ён ва ўрада ёсць — і па гэтым асноўным пытанні, па расійскім кірунку», — дадаў беларускі лідар.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».