Вы тут

Інвалідам і шматдзетным сем'ям кампенсуюць 50% мытных пошлін пры ўвозе аўто


Дзяржава будзе кампенсаваць інвалідам і шматдзетным сем'ям 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў пры ўвозе легкавога аўтамабіля. Гэта прадугледжана ўказам нумар 140 "Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Дакументам прадугледжваецца кампенсаванне з рэспубліканскага бюджэту 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, што выплачваюцца пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, асобам, якія маюць інваліднасць I або II групы, а таксама шматдзетным сем'ям.

Гэта мера накіравана на аказанне сацыяльнай дзяржаўнай падтрымкі названым катэгорыям грамадзян, сярод якіх ёсць значная колькасць малазабяспечаных.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.