Вы тут

Навіны сталіцы


  • На мінскія пляжы прывязуць 2,4 тысячы кубаметраў пяску найвышэйшага класса, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Перад новым купальным сезонам ім будуць падсыпаць усе пляжы Заслаўскага вадасховішча, пляжы № 5 вадасховішча Дразды, №№ 2, 3, 4 Цнянскага вадасховішча. Пясок найвышэйшага класа самы высакаякасны сярод усяго пераліку кар'ернага пяску. Яго атрымліваюць шляхам фільтрацыі пяску ад розных прымесяў і часцінак з дапамогай шматразовага прамывання.
  • Па даручэнні кіраўніка дзяржавы на працягу найбліжэйшых пяці гадоў у Фрунзенскім раёне сталіцы плануецца пабудаваць дадаткова тры ўстановы дашкольнай адукацыі ў Каменнай Горцы і дзве ўстановы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна. У 2019 годзе плануецца ўвод у эксплуатацыю школы на 1020 месцаў з басейнам у межах вул. Шаранговіча — Гарэцкага — Рафіева. Таксама зараз вядуцца работы па ўзвядзенні сярэдняй школы ў мікрараёне Каменная Горка 3, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя і атрымана станоўчае заключэнне экспертызы па будаўніцтве дашкольнай установы ў мікрараёне Масюкоўшчына 5. Увод у эксплуатацыю гэтых устаноў плануецца ў 2020 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».